Вы тут

У Барысаве раскрыта серыя крадзяжоў акумулятараў з аўтамабіляў


У пачатку кастрычніка ў аператыўна-дзяжурную службу Барысаўскага РУУС адно за адным сталі паступаць паведамленні аб фактах крадзяжоў з машын. Прадметам замаху станавіліся акумулятарныя батарэі і дызельнае паліва, а месцам злачынства — старая частка горада і прылеглыя вёскі. Падрабязнасці гэтых крымінальных эпізодаў паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.


Першая крадзеж быў па вуліцы Савецкай. З аўтамабіля «Даф», прыпаркаванага ў двары дома, выкралі дзве акумулятарныя батарэі. На наступны дзень — падобная карціна на суседняй вуліцы. Праз нейкі час чарада аналагічных крадзяжоў у вёсцы Пчэльнік, што ў кіламетры ад горада.

Выйсці на след зламыснікаў атрымалася дзякуючы інфармацыі ад жыхароў навакольных дамоў. Грамадзяне распавялі праваахоўнікам аб падазроных асобах, якія ў начны час корпаліся на аўтамабільнай стаянцы. Як пасля стала вядома, у тую ноч у жыхара аднаго з дамоў выкралі дзве акумулятарныя батарэі.

Неўзабаве праваахоўнікі ўстанавілі: зламыснікі працуюць у пары і перасоўваюцца на «Жыгулях» з расійскімі нумарамі. У ходзе правядзення аператыўных мерапрыемстваў падазраваных затрымалі. Імі апынуліся двое не працуючых прыяцеляў — абодва мясцовыя жыхары 1963 і 1975 гадоў нараджэння. За плячыма аднаго з іх ужо не адна судзімасць.

Вядома, што выкрадзенае дуэт перапрадаваў. Тое, што збыць не атрымлівалася — здавалі на нарыхтоўчыя пункты. Ужо ўстаноўлена каля дзесяці эпізодаў крымінальнай дзейнасці барысаўчан.

Па дадзеных фактах распачаты крымінальныя справы па артыкуле 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Крадзеж»). Міліцыянеры правяраюць датычнасць мужчын да здзяйснення аналагічных злачынстваў на тэрыторыі горада і раёна.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта УУС Мінскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.