Вы тут

У сталіцы кіроўца таксі здала ў ламбард мабільны тэлефон пасажыра


Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС г. Мінска затрымана 22-гадовая дзяўчына — кіроўца таксі, якая здала ў ламбард мабільны тэлефон, які належыць пасажыру.


Да міліцыянераў звярнуўся мужчына, які прасіў адшукаць яго гаджэт, які знік пры невядомых абставінах. У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі крымінальнага вышуку па падазрэнні ў здзяйсненні дадзенага злачынства была затрымана 22-гадовая мінчанка — кіроўца адной са службаў таксі, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама. Высветлілася, што дзяўчына пасля змены знайшла ў машыне згублены пасажырам мабільны тэлефон і забрала яго сабе. Пазней яна аднесла сотавы ў ламбард, дзе атрымала за яго 200 рублёў, якія выдаткавала на асабістыя патрэбы. Раней да крымінальнай адказнасці дзяўчына не прыцягвалася.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».