Вы тут

Жыхар сталіцы абакраў свайго былога начальніка


Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС г. Мінска затрыманы 38-гадовы гараджанін, які скраў з гаража свайго былога начальніка літыя дыскі і тарцавальную пілу, пасля чаго вывез выкрадзенае на арандаванай машыне. Агульная сума нанесенай шкоды склала 3000 рублёў.


У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў міліцыянерамі па падазрэнні ў здзяйсненні гэтага злачынства затрыманы мінчанін, які раней працаваў пад кіраўніцтвам пацярпелага. Высветлілася, што падазраваны мэтанакіравана арандаваў аўтамабіль на суткі і прыехаў на ім у гаражны кааператыў. Пракраўшыся ў бокс, мужчына выкраў колавыя дыскі з гумовымі покрыўкамі і тарцавальную пілу. Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, пасля гэтага мінчанін накіраваўся ў ламбард, дзе здаў інструмент за 141 рубель 82 капейкі, а праз некаторы час выкрадзеныя аўтамабільныя колы рэалізаваў свайму знаёмаму за 350 рублёў. Атрыманыя грошы выдаткаваў на асабістыя патрэбы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».