Вы тут

Касцевіч: Моцная сям'я - сур'ёзная інвестыцыя ў будучыню краіны


Моцная сям’я з’яўляецца сур’ёзнай інвестыцыяй у будучыню краіны, заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч у час круглага стала «Моцная сям’я — моцная дзяржава», які прайшоў у храме-помніку ў гонар Усіх святых, перадае БЕЛТА.


«Мы паставілі задачу павысіць ролю бацькі. Нашы мужы, бацькі разумеюць, што іх роля не толькі сфарміраваць матэрыяльную забяспечанасць сям’і, але яшчэ даць любоў, увагу, клопат жонцы і абавязкова дзецям, таму што дзеці, моцная сям’я — гэта сур’ёзная інвестыцыя ў сучаснае і будучае нашай краіны», — сказала Ірына Касцевіч.

Паводле яе слоў, падтрымка сям’і заключаецца не толькі ў фінансавых пытаннях. Вельмі важна інфармацыйна-растлумачальная, прапагандысцкая работа аб каштоўнасці сям’і, ролі маці ў сям’і. І ў разуменні гэтага таксама ёсць некаторыя праблемы, заўважыла міністр. Выклікаюць здзіўленне апошнія падзеі, калі асобныя маці выводзяць сваіх дзяцей на плошчу. «Мы, жанчыны, якраз тыя, хто павінен несці мір, любоў і дабрыню», — дадала яна.

Сённяшні круглы стол — прадаўжэнне вельмі важнага цыкла мерапрыемстваў «За Беларусь!». У сувязі з гэтым Ірына Касцевіч адзначыла, як важна ў дзяржаве, сям’і (а сям’я — гэта маленькая дзяржава) стварыць любоў і дабрабыт.

Цыкл круглых сталоў «Моцная сям’я — моцная дзяржава» ініцыявала грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз жанчын».

Прэв’ю: tribunapracy.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».