Па ўсёй краiне працягваюць праходзiць дыялогавыя пляцоўкi, падчас якiх адбываецца абмеркаванне актуальных пытанняў заканадаўства. Учора такi дыялог адбыўся з удзелам прадстаўнiкоў сталiчнай вобласцi.
На пляцоўцы дэпутаты, старшынi 15 абласных арганiзацый галiновых прафсаюзаў i прадстаўнiкi буйных пярвiчных прафсаюзных арганiзацый, маладзёжны актыў Мiнскай вобласцi разглядалi пытаннi неабходнасцi канстытуцыйнага рэфармавання ў сферы працы i сацыяльнай абароны насельнiцтва, паляпшэнне механiзмаў сацыяльнага партнёрства ў краiне. Удзельнiкi, як паведамляе БелТА, шукалi шляхi ўдасканалення заканадаўства аб мясцовым кiраваннi i самакiраваннi, а таксама абмяркоўвалi тэмы маладзёжнай палiтыкi, сацыяльнай сферы i эканомiкi.
«Унясенне змяненняў у Канстытуцыю — важны крок. Хочацца, каб наша дэмакратычная, сацыяльна арыентаваная дзяржава i далей развiвалася ў гэтым кiрунку, станавiлася толькi лепшай для жыхароў краiны. Таму мы запрасiлi экспертаў. Выслухаўшы iх выступленнi i прааналiзаваўшы актуальнасць прапаноў, зробiм высновы, якiя члены прафсаюзаў у далейшым будуць абмяркоўваць i дапрацоўваць на мясцовых дыялогавых пляцоўках», — расказаў аб планах старшыня Мiнскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Вiктар Малiноўскi.
Ён падкрэслiў, што мэта федэрацыi — паведамiць людзям у раёнах пра намечаныя i прапанаваныя папраўкi ў Канстытуцыю, а таксама прыслухацца да меркавання рэгiёнаў аб распрацаваных рэкамендацыях i ўнесцi карэкцiроўкi, зыходзячы з пажаданняў насельнiцтва. «Наша дыялогавая пляцоўка адрознiваецца тым, што ахоплiвае розныя слаi насельнiцтва: сёння прафсаюз налiчвае 3824 арганiзацыi i 501 тысячу сяброў федэрацыi. Гэта велiзарны пласт людзей усiх узростаў, прафесiй i перакананняў, якiя хочуць быць пачутыя i маюць на гэта права», — адзначыў старшыня абласнога аб'яднання прафсаюзаў.
З сённяшняга дня такiя прафсаюзныя пляцоўкi будуць праходзiць ва ўсiх раёнах сталiчнага рэгiёна. Усе iдэi, прапановы i рэкамендацыi будуць сiстэматызаваныя, прааналiзаваныя i перададзеныя ў аргкамiтэт Усебеларускага народнага сходу.
Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.