Вы тут

COVID-19: змянiлiся ўмовы тэсцiравання i медыцынскага назiрання


Спецыялiсты Мiнiстэрства аховы здароўя распрацавалi новыя рэкамендацыi аб арганiзацыi медыцынскай дапамогi пацыентам з iнфекцыяй COVID-19. Рэкамендацыi замацаваны ў загадзе № 1106 ад 20 кастрычнiка 2020 года, падпiсаным выконваючым абавязкi мiнiстра аховы здароўя Дзмiтрыем Пiневiчам. Змены датычацца ў тым лiку i эпiдэмiялагiчнага расследавання, медыцынскага назiрання i аказання дапамогi кантактам I i II узроўняў.


Дакумент падрыхтаваны на падставе практычнага вопыту медыцынскай дапамогi пацыентам з iнфекцыяй COVID-19, у тым лiку з улiкам рэкамендацый СААЗ, замежных навуковых публiкацый i матэрыялаў.

Крытэрыi для пастаноўкi дыягназу COVID-19

  1. Аднакратны станоўчы тэст ПЛР.
  2. Тыповая рэнтгеналагiчная сiмптаматыка (па даных КТ), клiнiчная карцiна, станоўчы тэст лабараторнай дыягностыкi (у тым лiку iмунахiмiчны).
  3. Адзiн станоўчы тэст сералагiчнай дыягностыкi (у тым лiку iмунахiмiчны) у спалучэннi з клiнiчнай карцiнай iнфекцыi COVID-19 або адзiн станоўчы тэст сералагiчнай дыягностыкi (у тым лiку iмунахiмiчны) пры адсутнасцi клiнiкi (бессiмптомная форма) у кантактаў I узроўню.

Для ўстанаўлення дыягназу дастаткова наяўнасцi ў пацыента аднаго з клiнiка-лабараторных крытэрыяў.

Медыцынскi работнiк арганiзацыi аховы здароўя (за выключэннем арганiзацыi хуткай медыцынскай дапамогi) пры пастаноўцы дыягназу (цi адмене) iнфекцыi COVID-19 робiць у рабочым парадку (на працягу 12 гадзiн з моманту выяўлення) экстраннае паведамленне па адпаведнай форме. У цэнтрах гiгiены i эпiдэмiялогii для рэгiстрацыi i ўлiку выпадкаў COVID-19 выкарыстоўваецца Адзiная iнфармацыйная сiстэма санiтарна-эпiдэмiялагiчнай службы.

Каму робiцца лабараторная дыягностыка

Лабараторнаму абследаванню на iнфекцыю COVID-19 падлягаюць кантакты I узроўню. Iм выконваецца ПЛР-даследаванне на сёмыя суткi з даты апошняга кантакту цi iмунахiмiчны аналiз на дзявятыя суткi з даты апошняга кантакту. А таксама кантакты II узроўню ва ўзросце да 10 гадоў пры ўзнiкненнi клiнiчных сiмптомаў захворвання. Iм робiцца тэсцiраванне метадам ПЛР i пры атрыманнi станоўчага вынiку праводзiцца далейшае назiранне як захварэлага пацыента.

Дарослыя з бессiмптомнымi i лёгкiмi формамi

Бессiмптомная форма: ажыццяўляецца медыцынскае назiранне на працягу 14 дзён з даты апошняга кантакту. Паўторная лабараторная дыягностыка не праводзiцца. Лёгкая форма: ажыццяўляецца медыцынскае назiранне на працягу 14 дзён з даты апошняга кантакту. У выпадку захавання клiнiчных сiмптомаў медыцынскае назiранне прадаўжаецца да моманту iх знiкнення. Паўторная лабараторная дыягностыка не праводзiцца.

Дзецi i падлеткi да 18 гадоў

Kантакты l узроўню ва ўзросце да 18 гадоў тэсцiруюцца з выкананнем ПЛР-даследавання на сёмыя суткi з даты апошняга кантакту. Пры вынiку (+) назiранне за iмi ажыццяўляецца як за пацыентамi з iнфекцыяй COVID-19 (цягам
14 дзён). Пры вынiку (-) — назiранне як за кантактам I узроўню (да 10 сутак). Паўторная лабораторная дыягностыка не праводзiцца.

Кантакты II узроўню, да якiх адносяцца ўсе дзецi ва ўзросце да 10 гадоў, пры ўзнiкненнi клiнiчных сiмптомаў COVID-l9 тэсцiруюцца метадам ПЛР i пры атрыманнi станоўчага вынiку далей назiраюцца як захварэлыя.

У пацыентаў з iнфекцыяй COVID-19 ва ўзросце да 18 гадоў пры лёгкай i бессiмптомнай форме i ў выпадку атрымання (+) вынiку паўторнае тэсцiраванне не праводзiцца. Заканчэнне медыцынскага назiрання за такiм пацыентам адбываецца пасля 14-га дня ад моманту кантакту пры адсутнасцi клiнiчных сiмптомаў. Пры захаваннi клiнiчных сiмптомаў медыцынскае назiранне працягваецца да моманту iх знiкнення. Паўторная лабараторная дыягностыка не праводзiцца.

Алена КРАВЕЦ

Прэв’ю: bdg.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.