Вы тут

Фінал школьнага кубка КВЗ пройдзе ў Магілёве 30 кастрычніка


Фінал школьнага кубка КВЗ пройдзе ў Магілёве 30 кастрычніка. Пра гэта распавёў дырэктар абласнога савета РМГА «Беларуская ліга КВЗ» Віталь Кудасаў, піша БелТА.


На сцэне гарадскога цэнтра культуры і вольнага часу выступяць шэсць каманд са школ, ліцэяў і гімназій Магілёва, Быхава і Баркалабава.

«Апошні раз школьны кубак КВЗ праходзіў у 2015 годзе, тады чэмпіёнам стала каманда “Далмацінцы” з Магілёва. Потым быў вымушаны перапынак, а цяпер абласное аддзяленне РМГА “Беларуская ліга КВЗ” сумесна з Магілёўскім гарвыканкамам вырашылі адрадзіць добрую традыцыю. У адборачным туры прынялі ўдзел 11 каманд», — адзначыў Віталь Кудасаў.

Удзельнікаў фіналу будуць чакаць тры выпрабаванні: візітная картка, відэаконкурс «Знаёмцеся, мой (я) любімы (ая) ...», дзе каманды раскажуць пра свой горад, школу ці пасёлак, музычны біятлон.

«Першапачаткова фінал кубка планавалі правесці яшчэ ў маі, аднак з-за эпідэміялагічнай сітуацыі яго перанеслі. Нашы каманды не разгубіліся і перайшлі ў рэжым анлайн, а аргкамітэт падтрымліваў удзельнікаў, — адзначыў Віталь Кудасаў. — Усё з нецярпеннем чакаюць фіналу: гледачы засумавалі па добраму гумару, а выступоўцы — па гледачах».

Пачатак мерапрыемства ў 15.00. Уваход бясплатны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».