Вы тут

Канцэрт памяці Алега Молчана адбудзецца ў Мінску 25 кастрычніка


«Рабіла, раблю і буду рабіць усё, каб выдатная музыка Алега Молчана гучала на лепшых канцэртных пляцоўках, у эфіры радыё і тэлебачання», — сказала ўдава кампазітара спявачка Ірына Відава.


Да гадавіны з дня смерці Алега Молчана ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі пройдзе канцэрт «Там, высока», а на наступны дзень адбудзецца адкрыццё мемарыяльнай дошкі на доме па адрасе Ракаўская, 20, у якім прайшлі першыя гады жыцця кампазітара.

Алег Молчан вядомы шырокай публіцы як аўтар песенных хітоў: «Маргарыта», «Стася», «Малітва», «Песня мая», «Обманите меня», «На одной волне», «Любовь сказала “да”», «Liebe Love L'amore». Аднак песні — толькі адна грань яго яркага таленту. У гэты канцэрт уключаны вакальныя, інструментальныя творы, музыка да спектакля. Алег Молчан сам быў віртуозным піяністам, а ў канцэрце памяці яго фартэпіянныя п’есы выканае Аляксандр Музыкантаў. Таксама ў канцэрце прымуць удзел хор Свята-Духава кафедральнага сабора (рэгент Віталь Сабалеўскі) і Дзяржаўны камерны хор Беларусі (мастацкі кіраўнік і дырыжор Наталля Міхайлава). Выйдуць на сцэну і артысты, з якімі Алег Молчан плённа супрацоўнічаў доўгія гады: Анатоль Кашапараў, Вадзім Касенка, Мікалай Скорыкаў, Уладзімір Марусіч, Андрэй Усанаў, групы «Бай Сіці» і «Чысты голас».

Спявачка Ірына Відава, удава кампазітара, прадставіць публіцы тры новыя песні. Усяго ж у канцэрце прагучаць сем прэм’ер.

Перад пачаткам канцэрта, у 18:15, у фае Вялікай залы будзе адкрыта выстава фатаграфій, канцэртных касцюмаў, інструментаў, рукапісных клавіраў, нотных і CD-выданняў Алега Молчана. Тут жа можна будзе набыць двайны CD-альбом «Олег Молчан. Песняры, песни, обработки», выпушчаны фірмай «Мелодыя», а таксама «Ирина Видова и Олег Молчан. На одной волне», выпушчаны «Мелодия Рекордс» і «Рэй Рекордс». Альбом «Олег Молчан. Песняры, песни, обработки» мае абмежаваны наклад і запісаны на вінілавых дысках, што, несумненна, парадуе калекцыянераў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».