Вы тут

Начальнік дыягнастычнай станцыі праз змоўшчыкаў браў хабар за праходжанне тэхагляду


Супрацоўнікамі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі была выяўленая і затрымана злачынная група, якая за грошы дапамагала незаконна атрымаць адзнаку аб праходжанні тэхагляду. У ходзе правядзення аператыўных мерапрыемстваў быў затрыманы 48-гадовы начальнік адной з дыягнастычных станцый Віцебска.


Як устанавілі аператыўнікі, мужчына атрымліваў грошы ад двух сваіх змоўшчыкаў, якія бралі хабару ад аўтааматараў. Усяго падазраваны атрымаў такім чынам больш за 500 рублёў, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.. Судом ён прыгавораны чатырох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, якая звязана з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў і правядзеннем юрыдычна значных дзеянняў на пяць гадоў.

Што тычыцца змоўшчыкаў, то яны таксама не сышлі ад адказнасці. Па артыкуле «Пасрэдніцтва ў хабарніцтве» ім прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання на тэрмін ад 1 года да 2,5 гадоў абмежавання волі. Прысуд уступіў у законную сілу.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: m.severpost.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.