Вы тут

Інфармацыйны рэсурс для маніторынгу навакольнага асяроддзя распрацавалі ў БДУ


Кіраўніком навуковага калектыву выступае загадчык кафедры інфармацыйных тэхналогій у экалогіі і медыцыне Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Д.Сахарава БДУ Уладзіслаў Жураўкоў.


Рэсурс уяўляе сабой сайт з інтэрактыўнымі картамі асобнага рэгіёну. Яны ўключаюць інфармацыю аб паказчыках атмасфернага паветра, сцёкавых, падземных і паверхневых водах, хімічных забруджваннях зямлі, узроўню радыяцыі. Напрыклад, выбраўшы на карце пункт «атмасфернае паветра», можна ўбачыць дэталёвы аналіз па кампанентах, што ўтрымліваюцца ў паветры, і прааналізаваць узровень забруджвання. Такая інфармацыя дапаможа органам дзяржаўнай і мясцовай улады ў прыняцці кіраўніцкіх рашэнняў.

У цяперашні час праграмнае забеспячэнне інфармацыйнага рэсурсу «Сістэма анлайн-маніторынгу стану кампанентаў навакольнага асяроддзя» распрацавана для Оршы і Аршанскага раёна. Выбар мясцовасці абумоўлены прыроднай і прамысловай разнастайнасцю рэгіёну. Дадзеныя абнаўляюцца штомесяц супрацоўнікамі МДЭІ імя А.Д. Сахарава на аснове інфармацыі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўных забруджванняў і маніторынгу навакольнага асяроддзя, а таксама Рэспубліканскага цэнтра аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя.

Да 2025 года падобныя інфармацыйныя рэсурсы распрацуюць яшчэ для 10 населеных пунктаў Беларусі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: 900igr.net

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».