Вы тут

Прыняты дадатковыя нормы для стымулявання выкарыстання насельніцтвам электраэнергіі


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 22 кастрычніка падпісаў указ нумар 375 «Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», якім прыняты дадатковыя нормы для стымулявання выкарыстання насельніцтвам электрычнай энергіі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Дакументам прадастаўлена права мясцовым органам улады павялічваць сумы кампенсавання часткі расходаў малазабяспечаных і сацыяльна слабаабароненых слаёў насельніцтва на выкананне работ па электразабеспячэнні жылых памяшканняў для патрэб ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы. Памер кампенсавання можа скласці 40 працэнтаў ад кошту такіх работ, але не больш як 80 базавых велічынь (1 БВ — Br27).

Раней указам нумар 127 ад 14 красавіка гэтага года было прадугледжана кампенсаванне грамадзянам за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў часткі расходаў на выкананне работ па электразабеспячэнні жылля ў памеры 20 працэнтаў ад іх кошту, але не больш як 40 базавых велічынь.

Прэв’ю: pravo.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.