Вы тут

У Гомелі ў кіроўцаў правераць веданне ПДР


Акцыю да Дня аўтамабіліста і дарожніка правядзе сёння ў Гомелі Дзяржаўтаінспекцыя пры падтрымцы Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ УУС аблвыканкама.


Імправізаваны штаб праверкі ведаў пачне працу ў 11.00 на плошчы Леніна абласнога цэнтра. Удзельнікам акцыі прапануюць адказаць на тры пытанні па правілах дарожнага руху. За верныя адказы ўручаць прыемныя падарункі. А тым, хто дапусціць памылку, падораць кнігу па ПДР, якая дасць магчымасць удасканаліць веды.

Акцыя скіравана на прафілактыку правапарушэнняў і ДТЗ. Мэта мерапрыемства — нагадаць аўтамабілістам, наколькі важна выконваць правілы і быць заўсёды ўважлівымі, акуратнымі на дарозе.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.