Вы тут

Двое жыхароў Лельчыцаў хавалі марыхуану пад зямлёй


Два жыхары Лельчыцаў для лепшай захаванасці хавалі марыхуану пад зямлёй. Незвычайны факт захоўвання наркотыкаў выявілі аператыўнікі наркакантролю Лельчыцкага РАУС, паведамляе сайт УУС Гомельскага аблвыканкама.


19-гадовы жыхар Лельчыц разам з непрацуючым 22-гадовым прыяцелем у жніўні недалёка ад гарадскога пасёлка знайшлі дзікарослыя каноплі. Траву нарвалі, высушылі, здрабнілі. Трохі зелля хлопцы пакінулі для асабістага ўжывання, астатняе паклалі ў шкляныя слоікі, шчыльна зачынілі і закапалі ў лесе. «Так бы мовіць, зрабілі закладкі самі для сябе», — адзначылі ў аддзяленні інфармацыі і па сувязях з грамадскасцю.

Захоўваліся «нарказакаткі» нядоўга. «Праз пару тыдняў хлопцам прыйшлося выкопваць ёмістасці і аддаваць праваахоўнікам. Тое, што ўнутры слоікаў марыхуана вагой амаль 150 г, пацвердзіла экспертыза», — дадалі ва УУС.

Па факце незаконнага абароту наркатычных сродкаў распачата крымінальная справа.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».