Вы тут

«Гомельтранснафта Дружба» распачала будаўніцтва нафтаправода «Гомель – Горкі»


Гэта першы падобны аб’ект у гісторыі суверэннай Беларусі. Урачыстае мерапрыемства з гэтай нагоды прайшло напярэдадні ў аграгарадку Бабовічы Гомельскага раёна.


Візы ў першага зварачнага шва нафтаправода паставілі намеснік прэм’ер-міністра Юрый Назараў, намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Віталь Мілевіч, старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей, генеральны дырэктар ААТ «Гомельтранснафта Дружба» Алег Барысенка і генеральны дырэктар ВА «Беларуснафта» Аляксандр Ляхаў.

Першы стык труб нафтаправода зварыў робат — сучасны арбітальны зварачны апарат. Гэта забяспечвае стопрацэнтную гарантыю высакаякаснага шва.

Нафтаправод «Гомель – Горкі» будзе ўяўляць сабой перамычку даўжынёй у 207 кіламетраў, якая злучыць два магістральных трубаправода: «Унеча – Полацк» і «Унеча – Мазыр – Адамава».

Асноўная мэта праекта — дыверсіфікацыя паставак нафты. Нафтаправод  дазволіць перапампоўваць сыравіну паміж Мазырскім і Наваполацкім нафтаперапрацоўчымі заводамі (зараз перавозяць па чыгунцы). Магутнасць нафтаправода складзе 6 мільёнаў тон у год. Ён пройдзе па тэрыторыі Гомельскага, Буда-Кашалёўскага, Чачэрскага, Кармянскага раёнаў на Гомельшчыне, а таксама Чэрыкаўскага, Слаўгарадскага і Крычаўскага на Магілёўшчыне.

Як адзначыў старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей, будаўніцтва нафтаправода забяспечыць загрузку Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода і прынясе істотныя эканамічныя выгады не толькі Гомельшчыне, але і ўсёй краіне.

Намеснік прэм’ер-міністра Юрый Назараў падкрэсліў, што новы трубаправод стане найважнейшым лагістычным звяном, якое звяжа рэзервуарныя паркі двух нафтаперапрацоўчых заводаў-гігантаў на поўдні і поўначы Беларусі і дазволіць стварыць стратэгічны запас сыравіны для краіны.

Увесці аб’ект у эксплуатацыю плануецца восенню 2022 года.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.