У Дубаі (ААЭ) адкрылі самы вялікі ў свеце фантан. Яго занеслі ў Кнігу рэкордаў Гінеса, паведамляе Reuters.
Фантан Пальмы (the Palm Fountain) размешчаны ў прыбярэжным раёне Дубая на востраве Пальма Джумейра. Новая адметная мясціна Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў займае плошчу 1,3 тыс. кв. м і ўвайшла ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самы вялікі фантан у гісторыі. Яго адкрыццё трансліравалася ў прамым эфіры па ўсім свеце. Фантан абсталяваны 128 магутнымі помпамі, якія выкідваюць у неба рознакаляровыя струмені вады вышынёй 105 м.
«Гэты фантан з’яўляецца прыкладам яшчэ адной вяхі ў архітэктурных дасягненнях Дубая», — адзначылі прадстаўнікі Кнігі рэкордаў Гінеса на адкрыцці збудавання.
Адзіны ў Дубаі рознакаляровы фантан, упрыгожаны больш як 3 тыс. святлодыёдных фанароў, будзе адкрыты для публікі круглы год. Кожныя паўгадзіны з 19.00 да апоўначы тут будуць дэманстравацца яркія святломузычныя шоу працягласцю 3 мінуты.
Да адкрыцця фантана Пальмы буйнейшым у свеце такім збудаваннем з’яўлялася «Месячная радуга» ў Рэспубліцы Карэя.
Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.