Вы тут

Лукашэнка пра сельгаспрадукцыю: Усю зіму кантроль за цэнамі будзе сур'ёзны


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае важнасць нарыхтоўкі дастатковых аб’ёмаў уласнай агародніны і садавіны пры захаванні для пакупнікоў магчымасці выбару той ці іншай прадукцыі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Слуцкі раён, перадае БЕЛТА.


Прэзідэнту далажылі аб завяршальным этапе асенніх палявых работ, уборцы агародніны і кукурузы, напаўненні стабілізацыйных фондаў.

«Задача мэра Мінска і губернатараў — размеркаваць такім чынам агародніну, бульбу, каб і цэны не скакалі зімой, і хапіла да новага ўраджаю», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён пацікавіўся ўраджаем і нарыхтоўкай садавіны. Заканчваецца ўборка яблыкаў, і ў цэлым па гэтым відзе прадукцыі патрэбнасць краіны будзе забяспечана поўнасцю. Пры гэтым няма забароны і на імпартную прадукцыю. «У чалавека няхай будзе выбар. Мы ж не забараняем егіпецкі або яшчэ які-небудзь яблык прадаваць. Калі ласка, прадавайце. Але каб побач ляжаў добры свой яблык. Глядзіце, усю зіму кантроль за цэнамі будзе вельмі сур’ёзны. Дэпутаты і прафсаюзы сарыентаваны на гэта. І яны ўзяліся за гэту праблему вельмі сур’ёзна. Але вам трэба глядзець, трымаць у руках гандаль», — заявіў Прэзідэнт.

«Распарадзіцеся, каб на прылаўку заўсёды была айчынная прадукцыя. Смешна — з Егіпта, Турцыі бульбу завозяць. Ну добра, няхай завозяць. Але ў нас лепшая ў свеце бульба», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўніку дзяржавы ў сувязі з гэтым далажылі, што апошнім часам па бульбе імпартныя пастаўкі зведзены да мінімуму.

Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на важнасць паставак сельгаспрадукцыі на экспарт. «Вы ж бачыце, які попыт. Вельмі пашанцавала і па цукры. Ужо расіяне сёння закідваюць вудачку — у іх дэфіцыт вялікі цукру. Мы, вядома, дапаможам. І цэны падняліся на цукар», — заўважыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама патрабуе не крыўдзіць вяскоўцаў, каб яны атрымалі дастойную аплату за вырабленую і пастаўленую прадукцыю.

У цэлым з завяршэннем уборачнай кампаніі праблем няма, далажылі кіраўніку дзяржавы. «Я таксама так адчуваю, што праблем, відаць, у нас не будзе. Галоўнае, каб своечасова ўбраць», — сказаў ён.

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?