Вы тут

У Беларусі — 91 167 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 82 136 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 23 кастрычніка ў Беларусі зарэгістраваны 91 167 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 2 320 856 тэстаў на каранавірус.

82 136 чалавек больш не хварэюць.

Памерлі 949 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 41 млн чалавек, пры гэтым больш за 1 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 8 млн заражаных, Індыя — больш за 7 млн, Бразілія — больш за 5 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Прэв’ю: obyektiv.press

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Лукашэнка: Мы павінны прыняць дадатковыя меры па абароне інтарэсаў шматдзетных сем’яў

Лукашэнка: Мы павінны прыняць дадатковыя меры па абароне інтарэсаў шматдзетных сем’яў

Пра гэта Прэзідэнт заявіў падчас нарады з кіраўніцтвам Савета міністраў.

Грамадства

Страшнае слова «генацыд»

Страшнае слова «генацыд»

Для тых, хто прысвойвае сабе права быць «выключнымі», гэта рана ці позна становіцца катастрофай у маштабах народа.

Грамадства

Не ўпэўнены — не бяры. Як збіраць, гатаваць і захоўваць дары лесу

Не ўпэўнены — не бяры. Як збіраць, гатаваць і захоўваць дары лесу

Восень — пара «ціхага палявання», калі многія з нас адпраўляюцца ў лес па грыбы.