Вы тут

Супрацоўнік сталічнага прадпрыемства скраў 700 літраў паліва. Яго затрымалі


Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Маскоўскага РУУС Мінска ўстанавілі факт крадзяжу дызельнага паліва на адным са сталічных прадпрыемстваў, паведамляе МУС.


Датычным да крадзяжу паліва аказаўся 25-гадовы супрацоўнік прадпрыемства. У абавязкі маладога чалавека ўваходзіла ажыццяўленне кантролю за расходам паліва, а таксама запраўка транспартных сродкаў прадпрыемства. Заўважыўшы, што ўтвараюцца лішкі дызельнага паліва, малады чалавек стаў зліваць іх сабе.

За тры месяцы мінчанін прысвоіў каля 700 літраў паліва. Агульная сума шкоды склала больш за 1300 рублёў.

Прэв’ю: delovoymir.biz

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.