Вы тут

Новая баскетбольная пляцоўка з'явілася ў Гомелі


У адным з двароў Гомеля новая баскетбольная пляцоўка стала прыцягальным месцам для аматараў спорту — дзяцей, падлеткаў i iх бацькоў. Спартыўны аб'ект — вынiк агульнага iмкнення зрабiць жыццё юных гамяльчан больш актыўным i прывiць любоў да спорту.


Жылыя дамы №№ 7А i 7Б па вулiцы 8-й Iншагародняй пабудаваныя не так даўно. Засялiлiся туды ў асноўным маладыя сем'i, якiя маюць дваiх i больш дзяцей. Але спачатку ў двары ўвогуле адсутнiчала абсталяванне для гульняў. З iнiцыятывай зрабiць дзiцячыя пляцоўкi выступiлi самi жыхары. Стварылi ў сецiве групу i кiнулi клiч, каб аб'яднаць намаганнi. У вынiку пры падтрымцы адмiнiстрацыi Чыгуначнага раёна i КЖРЭУП «Сельмашаўскае» месцiчы ўладкавалi гульнявую пляцоўку.

Але гэта была тэрыторыя для малодшых дзетак. Старэйшыя дзецi i падлеткi марылi аб сапраўднай баскетбольнай пляцоўцы. З просьбай аб арганiзацыi такога аб'екта жыхары дамоў звярнулiся ў Гомельскi аблвыканкам. I не дзiўна, бо пэўны час аматары рухавых спартыўных гульняў вымушаны былi займаць стадыён дзяржаўнага каледжа народных промыслаў, што размешчаны побач з дварамi. Гэта, дарэчы, адзiны такi спартыўны аб'ект ва ўсiм мiкрараёне.

У адказ на зварот з аблвыканкама мясцовым жыхарам паступiла прапанова таксама прыняць удзел у гэтай справе. За сабраныя сродкi сем'i набылi шчыты i кольцы. Камунальнiкi раённай арганiзацыi занялiся ўладкаваннем аб'екта. Пляцоўку для гульнi ў баскетбол заасфальтавалi работнiкi Гомельскага гарадскога дарожна-будаўнiчага рамонтнага трэста.

Жыхар дома № 7А, бацька дваiх дзяцей Мiкалай Колаш ад iмя ўсiх жыхароў накiраваў старшынi аблвыканкама Генадзю Салаўю падзяку за аператыўную дапамогу мясцовых улад.

«Шчыры дзякуй за атрыманне магчымасцi нашым дзецям, дзецям з найблiжэйшых дамоў умацоўваць здароўе, атрымлiваць зарад бадзёрасцi... Абавязуемся на асабiстым прыкладзе прывучаць iх да здаровага спосабу жыцця, выхоўваць будучых чэмпiёнаў, захоўваць i памнажаць найлепшыя традыцыi на карысць свайго роднага горада i будучага пакалення», — адзначыў гамяльчанiн у сваiм звароце.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Загаловак у газеце: Галоўнае — захацець

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пельмені, шашлычок «Школьны» ці малочны суп? Недзіцячая задачка — прывіць школьнікам здаровыя харчовыя звычкі

Пельмені, шашлычок «Школьны» ці малочны суп? Недзіцячая задачка — прывіць школьнікам здаровыя харчовыя звычкі

Думаць пра тое, чым харчуецца ваша дзіця ў школе, гэтак жа важна, як і пра тое, якім прадметам яго там вучаць.

Спорт

Як жыве «беларускі Шаалінь». Дзе выхоўваюць будучых чэмпіёнаў

Як жыве «беларускі Шаалінь». Дзе выхоўваюць будучых чэмпіёнаў

Адной з найбольш даступных і захапляльных моў дыпламатыі з'яўляецца спорт.

Калейдаскоп

Як добра вы ведаеце беларускі тэатр? Тэст

Як добра вы ведаеце беларускі тэатр? Тэст

Міжнародны дзень тэатра добра было б адзначыць у глядзельнай зале. 

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.