Вы тут

Больш за 640 тысяч разоў жыхары Мінска выклікалі хуткую дапамогу


Учора хуткая дапамога Мiнска адзначыла 110-гадовы юбiлей. Больш за сотню ўрачоў, медсясцёр, фельчараў, кiроўцаў атрымалi за сваю важную i патрэбную працу заслужаныя ўзнагароды ад Мiнiстэрства аховы здароўя, камiтэта па ахове здароўя Мiнгарвыканкама i Беларускага прафсаюза работнiкаў аховы здароўя.


Як адзначыў выконваючы абавязкi мiнiстра аховы здароўя Дзмiтрый Пiневiч, высокая квалiфiкацыя персаналу дазваляе аператыўна аказваць дапамогу складаным пацыентам.

— Медыкi маюць цэлы шэраг сэрвiсаў. Можна зняць кардыяграму, адправiць яе ў экспертны цэнтр i атрымаць у анлайн-рэжыме заключэнне. Можна звязацца са стацыянарам i пры транспарцiроўцы пацыента ў крытычным стане адразу атрымаць доступ да спецыялiзаванай дапамогi на ўваходзе ва ўстанову аховы здароўя. Досыць шмат такiх элементаў работы, пра якiя раней можна было толькi марыць. Ну i, вядома ж, нашы аўтамабiлi i квалiфiкацыя персаналу дазваляюць дастаўляць пацыентаў на далёкiя адлегласцi, — падкрэслiў Дзмiтрый Пiневiч.

Сярод задач, якiя кiраўнiк галiны паставiў перад службай хуткай дапамогi, — далейшае ўдасканаленне квалiфiкацыi медыкаў i перааснашчэнне абсталявання, набору лекавых сродкаў i аўтамабiльнага парку.

Паводле слоў галоўнага ўрача гарадской станцыi хуткай медыцынскай дапамогi Аляксандра Жынко, колькасць выклiкаў хуткай дапамогi дасягае 640-650 тысяч у год. I на працягу апошнiх гадоў гэта лiчба не мяняецца.

Алена КРАВЕЦ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».