Вы тут

Сказаць пра важнае, не страцiўшы аўдыторыю


Кнiгi «Сiмвалы Беларусi» i «Я — грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь» — гэта выданнi, якiя не толькi разлiчаны на шырокае кола чытачоў, бо маюць цiкавы змест, але i iлюструюць iмкненне беларускiх выдавецтваў расказваць пра грунтоўныя рэчы, арыентуючыся на патрабаваннi часу i попыт аўдыторыi.


— Iдэя праекта, вынiкам якога стала выданне «Сiмвалы Беларусi», узнiкла яшчэ зiмой падчас кнiжнай выстаўкi-кiрмашу. Мы размаўлялi з дырэктарам Нацыянальнага гiстарычнага музея i сышлiся на тым, што хацелi б зрабiць праект пра Беларусь, якi раскрываў бы ўсе яе гранi. Паказваў бы ўсе нашы адметнасцi, але так, каб гэта не было стандартна. I мы прапанавалi канцэпцыю, якую ўхвалiлi i падтрымалi ў фiлiяле Нацыянальнага гiстарычнага — у Музеi сучаснай беларускай дзяржаўнасцi. Яго супрацоўнiкi зразумелi сутнасць нашай задумы: сабраць тыя знакавыя з'явы гiсторыi i сучаснасцi, якiя вызначаюць нашу дзяржаву, якiя ўзнiкаюць у асацыяцыях, калi мы гаворым пра краiну i наш народ. Побач i тое, што мы, беларусы, самi пра сябе думаем, i тое, што ўзнiкае ва ўяўленнi iншых людзей у тым лiку i за мяжой, — тлумачыць канцэпцыю стварэння кнiгi дырэктар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя iмя Петруся Броўкi» Вольга Ванiна.

Складальнiкi вырашылi для зручнасцi выкласці ўсю iнфармацыю ў раздзелы: «Дзяржаўныя сiмвалы» (дзе размова iдзе пра герб, сцяг, гiмн, а таксама Канстытуцыю, Дэкларацыю незалежнасцi i iншае, што характарызуе краiну ў згаданым кантэксце); «Прырода» — апiсвае самыя розныя аб'екты, сярод якiх i валошкi, i зубр, i азёры; «Народныя традыцыi i рамёствы» (ручнiкi, арнамент, iх значэнне, будова беларускай хаты, беларуская кухня i гэтак далей); «Беларускiя класiкi» (знаёмiць з прадстаўнiкамi розных вiдаў мастацтва); «Праўда памяцi» (раздзел, прысвечаны ўвекавечанню тэмы Вялiкай Айчыннай вайны) i шэраг iншых. Кнiга змяшчае фотаздымкi i iнфармацыю па кожным сiмвале на трох мовах — беларускай, рускай i англiйскай, што дазваляе прэзентаваць для замежных гасцей.

Яшчэ адна кнiга з падобным зместам, але крыху ў iншай стылiстыцы падачы iнфармацыi перавыдадзена ў выдавецтве «Адукацыя i выхаванне» — гэта «Я — грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь». Яе найперш ведаюць i змогуць згадаць тыя юныя беларусы, якiя ўжо атрымалi свае першыя пашпарты ў далёкiм 2007 годзе. А цяперашняе выданне 2019 года ўжо мае абноўлены выгляд i змест. Перапрацавана з улiкам не толькi ўзросту аўдыторыi, на якую разлiчана, але i абапiраючыся на лiчбавыя тэхналогii i з мэтай зрабiць яе больш даступнай для сваiх чытачоў, не згубiўшы пры гэтым якаснага зместу.

— Главы нашай кнiгi расказваюць i раскрываюць змест асноўных раздзелаў Канстытуцыi нашай краiны, распавядаюць пра дзяржаўную будову i гiстарычныя этапы фармiравання дзяржаўнасцi. Тут асвятляюцца розныя галiны айчыннай эканомiкi, гiсторыi, традыцыi. Абмяркоўваюцца пытаннi экалогii, падаткаў, а таксама гаворыцца пра людзей, якiя адыгралi ключавую ролю ў станаўленнi беларускай дзяржавы. У кнізе шырока выкарыстоўваюцца схемы, iнфаграфiка, фотаздымкi, QR-коды i мiнiмiзавана тэкставая iнфармацыя, што адпавядае сёння попыту сучасных падлеткаў, — адзначыў на прэзентацыi намеснiк дырэктара выдавецтва «Адукацыя i выхаванне» Вiктар Якжык.

Асобна варта сказаць пра тое, што раней гэтая кнiга мела дадаткi на кампакт-дысках, а цяпер выпусцiлi электронныя дадаткі «Я i закон», якi дазваляе азнаёмiцца i сарыентавацца ў свеце законаў, i «Шэдэўры культуры», дзе ёсць магчымасць паслухаць творы беларускiх аўтараў i iх бiяграфii. Распрацаваны і спецыяльныя iнтэрактыўныя заданнi па тэмах. Развiваць электроннае напаўненне выдання плануюць i надалей.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Культура

Пошук вечнага жыцця

Пошук вечнага жыцця

Шмат разоў, збочыўшы з брэсцкай трасы, праязджаючы ад Міра да Карэліч, царкву на могілках каля вёскі Загор'е выхопліваеш літаральна за лічаныя секунды.

Спорт

Ірына Курачкіна заваявала серабро Алімпійскіх гульняў!

Ірына Курачкіна заваявала серабро Алімпійскіх гульняў!

 У фінале спаборніцтваў па жаночай барацьбе яна ўступіла японцы Рысака Каваі. 

Грамадства

Ацэнка дзеянняў урада і давер да апазіцыі — Мусіенка пракаментаваў вынікі сацапытання

Ацэнка дзеянняў урада і давер да апазіцыі — Мусіенка пракаментаваў вынікі сацапытання

Па заказе ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» — АНТ з 5 па 21 ліпеня Аналітычны цэнтр ЕсооМ з прыцягненнем фонду «Украінская палітыка» правёў

Палітыка

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

З беларуска-літоўскай граніцы працягваюць паступаць весткі, ад якіх проста кроў стыне ў жылах.