Вы тут

Лукашэнка: Беларусь працягне працу над пашырэннем стваральнай і аб'яднаўчай ролі ААН


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша з 75-й гадавінай заснавання арганізацыі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


«Ад імя народа Беларусі і сябе асабіста шчыра віншую вас і сакратарыят ААН з 75-годдзем заснавання Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Яе стварэнне стала пачаткам новай эпохі ў адносінах краін свету, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Чалавецтва здолела пабудаваць універсальную міжнародную арганізацыю ў мэтах забеспячэння ўмоў для супрацоўніцтва на карысць свету, абароны правоў чалавека і павышэння ўзроўню жыцця».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь як адна з заснавальніц ААН адчувае асаблівую адказнасць за тое, каб захоўвалася памяць аб трагедыі ХХ стагоддзя, а глабальныя і рэгіянальныя спрэчкі не перараслі ў полымя новай сусветнай вайны. «Наша краіна будзе працягваць працаваць над пашырэннем стваральнай і аб’яднаўчай ролі ААН», — заявіў Прэзідэнт Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што сучасныя выклікі і пагрозы патрабуюць ад Арганізацыі Аб’яднаных Нацый умацоўваць калектыўныя намаганні, каб прадухіліць палітычнае, эканамічнае і ваеннае супрацьстаянне, рашуча выключыць аднабаковыя палітызаваныя санкцыі супраць членаў ААН, падтрымаць шырокі дыялог і спрыяць усеагульнаму ўстойліваму развіццю, прагрэсу ва ўсім свеце.

Прэв’ю: zn.ua

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.