Вы тут

A1 павышае тарыфы з 4 лістапада


Аператар A1 змяняе тарыфы на некаторыя паслугі сувязі з 4 лістапада. Памер абаненцкіх плат на паслугі сувязі, а таксама кошт выходных выклікаў на нумары беларускіх абанентаў, міжнародных званкоў, мабільнага інтэрнэту звыш уключанага ў абаненцкую плату, SMS і MMS для фізічных і юрыдычных асоб павялічацца ад 3,06% да 4%, паведамляецца на сайце аператара.


На тарыфных планах «Лета Кліча», «Слова за слова» і «Усе кажуць» бонусны інтэрнэт-трафік у памеры 50 МБ, 100 МБ і 250 МБ адпаведна стане даступны на пастаяннай аснове.

Змена кошту таксама закране паслугі роўмінгу і дадатковыя пакеты мабільнага інтэрнэту, хвілін і SMS, іншыя дадатковыя паслугі, абаненцкую плату некаторых архіўных тарыфных планаў фіксаванай сувязі для фізічных асоб, тарыфу фіксаванай сувязі «Комбі Сола», некаторых тарыфных планаў фіксаванай сувязі для юрыдычных асоб, паслуг кабельнага тэлебачання, а таксама некаторыя падпіскі VOKA, уключаючы пакет «ТБ базавы», які з 4 лістапада 2020 года пяройдзе ў архіў.

Кошты большасці дзеючых тарыфных планаў фіксаванай сувязі для фізічных і юрыдычных асоб, а таксама падпісак VOKA застаюцца без зменаў. Памеры штомесячных плацяжоў па растэрміноўцы за абсталяванне ў рамках раней заключаных дагавораў таксама не змяняюцца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?