Вы тут

«Мінскі рубеж» на «Чыжоўка-арэне»


Фестываль баявых мастацтваў «Мінскі рубеж» у гэтыя выхадныя прымае Мінск. У праграму фестывалю ўвайшлі спаборніцтвы па ММА, джыў-джытцу, каратэ, таэквандо і іншых баявых мастацтвах. Выступаюць на фестывалі і зусім маладыя спартсмены. У межах свята прахдзяць спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па змешаных адзінаборствах, джыў-джытцу, каратэ (кекусінкай), алімпійскай і неалімпійскай версіі таэквандо.


«На фестывалі спаборнічаюць спартсмены дзвюх узроставых катэгорый — 10-11 гадоў і 12-13 гадоў. Усяго каля 50 дзяцей. Асноўны старт іх чакае ў панядзелак — чэмпіянат і першынство Беларусі. Таму мы вырашылі, што тут трэба набраць форму, патрэніраваццца, бо праз пандэмію даўно не выступалі. Мы стараліся трымаць байцоў у форме, пастаянна праводзілі спарынгі, але яны засумавалі па турнірах. Для дзяцей кожныя спаборніцтвы свята, а калі яны праходзяць на такім высокім узроўні як „Мінскі рубеж“, то гэта двайное свята», — адзначыў Віталій Цішураў, галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па ўсходніх відах адзінаборстваў.

Кульмінацыяй «Мінскага рубежа» стане прафесійны турнір па папулярнай версіі кікбоксінгу К-1 і змешаных адзінаборствах (ММА) «BFC 63».

«На турніры выступяць спартсмены з Расіі, Беларусі, Азейрбайджана і Ірана. У галоўным баі вечара, паясным баі за тытул чэмпіёна „BFC 63“ сустрэнуцца Валерый Дашкевіч і Магамед Магамедаў. Гэта будзе захапляльная схватка. „Мінскі рубеж“ праходзіць ужо ў другі раз, і мы чакалі большай колькасці ўдзельнікаў. Але пандэмія не ўсім дазволіла прыехаць. Спадзяюся, у наступным годзе іх будзе больш», — расказаў дырэктар Беларускай федэрацыі рукапашнага бою і змешаных адзінаборстваў Максім Каралькоў.

Усяго ў «Мінскім рубяжы» ўдзельнічае каля 1000 спартсменаў. Па словах Максіма Каралькова, у мінулым годзе ўсе пляцоўкі працавалі адначасова. Сёлета іх прыйшлося развесці па часе, каб захаваць сацыяльнае дыстанцыяванне паміж спартсменамі і мінімізіріваць іх зносіны.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

«Ураджайны» тэст

«Ураджайны» тэст

Надыходзіць жнівень — самы ўраджайны, працоўны, смачны час. І наш чарговы тэст менавіта пра ўраджай і ўсё, што з ім звязана.

Грамадства

Лета выходзіць на фінішную прамую! Чаго чакаць ад надвор'я ў жніўні? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Лета выходзіць на фінішную прамую! Чаго чакаць ад надвор'я ў жніўні? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

У жніўні цяпла будзе ўдосталь, але без дажджу і маланкі не абыдзецца.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні будзе карыснае ўменне аналізаваць сітуацыю і паводзіны людзей і рабіць правільныя высновы. Паспрабуйце быць гранічна сумленнымі з самімі сабой, зніміце ружовыя акуляры. Цяпер пажадана не эпаціраваць навакольных экстравагантнасцю і рэзкімі развагамі. 

Грамадства

Адзін дзень у Вязынцы: вандруем разам са «Звяздой» па Беларусі

Адзін дзень у Вязынцы: вандруем разам са «Звяздой» па Беларусі

У летні час так хочацца на мора, ці, хоць бы ў падарожжа...