Вы тут

Парламент Францыі адобрыў у першым чытанні законапраект аб падаўжэнні надзвычайнага становішча


Законапраект аб падаўжэнні надзвычайнага санітарнага становішча ў Францыі ў сувязі з эпідэміяй каронавіруса да 16 лютага 2021 года быў ухвалены ў першым чытанні Нацыянальным сходам (ніжняй палатай парламента) Францыі ў суботу, паведамляе ТАСС.


За дакумент прагаласаваў 71 дэпутат, супраць — 35. У сераду дадзены законапраект разгледзіць Сенат — верхняя палата парламента Францыі. Канчатковае прыняцце закона чакаецца ў пачатку лістапада. Дзеянне цяперашняга рэжыму, які дае асаблівыя паўнамоцтвы прэм'ер-міністру і ўраду для барацьбы з эпідэміяй, мінае 30 кастрычніка.

Раней міністр аховы здароўя Аліўе Веран, выступаючы на суботнім пасяджэнні Нацсходу, заявіў, што сітуацыя з распаўсюджваннем каронавіруса ў краіне працягне пагаршацца ў бліжэйшыя дні і тыдні.

Прэв’ю: gettyimages.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.