Трэці Хайнаньскі міжнародны кінафестываль адбудзецца ў курортным горадзе Санья паўднёвай кітайскай правінцыі Хайнань з 5 па 12 снежня. Пра гэта паведамляе ТАСС.
Асаблівасцю гэтага кінафестывалю ва ўмовах пандэміі каранавіруса новага тыпу стануць паказы фільмаў не толькі ў кінатэатрах, але і ў рэжыме анлайн. Такім чынам арганізатары спрабуюць пашырыць аўдыторыю за межамі Кітая.
У агульнай складанасці на кінафестывалі ў гэтым годзе будзе прадстаўлена каля 200 фільмаў з 60 краін і рэгіёнаў свету, якія пакажуць шырокаму колу гледачоў у рэжыме анлайн або ў 15 адабраных для гэтага кінатэатрах горада. Што да конкурснай праграмы, то за прызы ў розных намінацыях кінаагляду змогуць пазмагацца 4 376 работ з 114 краін і рэгіёнаў свету. У мінулым годзе іх было каля 2 тыс.
Превью: depositphotos.com
Мы правялі ў кампаніі опернай дзівы ўсяго толькі адзін дзень, але так і не змаглі разгадаць яе таямніцу: дзе ж хаваецца ў яе сутках 25-я гадзіна?
Сваім вопытам з чытачамі «Звязды» дзеліцца вядомая беларуская тэлевядучая Марыя Лемешава
Людзі, у якіх няма даху над галавой, у першую чаргу маюць патрэбу ў падтрымцы ў экстрэмальных умовах надвор'я.
Як не быць алімпійскім чэмпіёнам, але быць героем спорту.