Вы тут

У Славеніі адменены міжнародны хакейны турнір


Лістападаўскі міжнародны хакейны турнір з удзелам зборнай Беларусі ў славенскім Бледзе адменены ў сувязі з эпідэміялагічным становішчам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі хакея.​


У спаборніцтвах разам з беларусамі павінны былі прыняць удзел славенскія хакеісты, а таксама зборныя Францыі і Аўстрыі.

У кастрычніку ў Славеніі назіраецца рост колькасці інфікаваных каранавірусам. Калі ў пачатку месяца такіх было каля 6 тыс., то цяпер ужо каля 20 тыс. З 20 кастрычніка ўрад Славеніі забараніў перамяшчэння паміж рэгіёнамі і ўвёў каменданцкую гадзіну ў начны час. Акрамя таго, былі ўведзены жорсткія меры па зборах у грамадскіх месцах. Колькасць людзей, якія могуць збірацца разам, паменшана з 10 да 6, усе масавыя мерапрыемствы забаронены.

У сувязі з адменай турніру ў Бледзе не адбудзецца і запланаваны на лістапад трэніравальны збор беларускай каманды. Наступная міжнародная паўза цяперашняга сезону намечана на сярэдзіну снежня.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.