Створана ў Сінцьцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне.
У Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне (СУАР, Паўночна-Заходні Кітай) з 2014-га па 2019-ты гады створана 2 мільёна новых працоўных месцаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Дзякуючы арганізацыі трэнінгаў, арыентаваных на занятасць, па стандартнай кітайскай мове, адпаведным юрыдычным ведам і працоўных навыкам колькасць занятага насельніцтва за названы перыяд павялічылася з 11,35 мільёна да 13,3 млн. чалавек, адзначаецца ў Белай кнізе, апублікаванай Прэс- канцылярыяй Дзяржсавета КНР і прысвечанай ахове правоў у галіне працы і занятасці ў СУАР.
У мэтах ліквідацыі беднасці ў гэтым годзе ў паўночнай і ўсходняй частках Сіньцзяна было створана 50 тысяч працоўных месцаў, дзякуючы чаму 165,8 тыс. чалавек з 42,1 тыс. хатніх гаспадарак, якія жывуць у 10 паветах, пазбавіліся ад галечы. Маламаёмныя сем’і ў трох раёнах паўднёвай частцы Сіньцзяна былі выведзеныя з беднасці практыкай перамяшчэння рабочай сілы ў іншыя вытворчыя сектары.
Па гістарычных і экалагічных прычынах Сіньцзян са шматлікім бедным насельніцтвам доўгі час адставаў ад іншых рэгіёнаў краіны. Цяпер сітуацыя выпраўляецца.
29 гадоў таму былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж нашымі краінамі.
Вядома, што гульня здольная захапіць усю ўвагу чалавека і не адпускаць яе доўгі час.
У Ташкенце прайшлі Тыдзень культурнай спадчыны Узбекістана і ІV Міжнародны кангрэс Сусветнага таварыства па вывучэнні, захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны Узбекістана «Культурная спадчына Узбекістана — падмурак новага Рэнесансу».
Елкі, вывезеныя на смеццевыя палігоны, падчас гніення выдзяляюць у асяроддзе шкодныя рэчывы не горш за пластык.