Гэта традыцыйнае рамяство на Поўначы Кітая.
Карціны з бяросты з’яўляюцца традыцыйным тыпам рамёстваў паляўнічых паселішчаў на Поўначы Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Раней паляўнічыя выраблялі з гэтага прыроднага матэрыяла рэчы першай неабходнасці і ўпрыгажэнні. Таа Даньдань з горада Хэйхэ з’яўляецца захавальнікам нематэрыяльнай культурнай спадчыны правінцыйнага ўзроўню Хэйлунцзян па вырабе карцін з бяросты. У адрозненне ад традыцыйнай тэхналогіі гэтая майстрыха стварыла свой уласны стыль, захаваўшы некаторыя асаблівасці, каб прадэманстраваць першабытную прыгажосць прыроды.
Таа Даньдань прысвяціла сябе распаўсюджванню культуры і гісторыі карцін з бяросты. Яна адкрыла бясплатны курс навучання, дзе выкладае маламаёмным людзям. Акрамя таго, яна набрала студэнтаў трэцяга курса па мастацкай спецыяльнасці ў якасці вучняў-паслядоўнікаў, каб прыўнесці ў традыцыйную культуру крэатыўнасці і злучыць яе з модай.
Канцэртныя праграмы, тэатральныя пастаноўкі, майстар-класы, кірмаш і многае іншае.
Начныя тэмпературы стануць яшчэ ніжэй у пятніцу.
Народны «хэнд-мэйд» заўсёды знойдзе сваё месца.
Кожную трэцюю нядзелю чэрвеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.