Вы тут

4000-гадовыя артэфакты


Знайшлі ў правінцыі Шэньсі.


Буйнамаштабныя могілкі, датаваныя часам 4000-гадовай даўніны, былі знойдзены на тэрыторыі горада Юйлінь, што ў правінцыі Шэньсі на паўночным захадзе Кітая. Аб гэтым паведамілі ў інстытуце археалогіі гэтай правінцыі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Каменнае гарадзішча, дзе былі знойдзены могілкі, займае плошчу каля мільёна квадратных метраў і размешчана прыкладна ў 60 кіламетрах на паўночны ўсход ад стаянкі археалагічных культур Шыман.

У магільнях знайшлі астанкі жанчын і пахавальныя прадметы з нефрыту. Гэтыя знаходкі адлюстроўваюць адметныя рысы культуры Шыман, растлумачыў навуковы супрацоўнік інстытута Шаа Цзын.

На руінах гарадзішча таксама знайшлі месцазнаходжаньня пабудоў з вапнавым пакрыццём, склепа ў выглядзе пячоры і вертыкальныя пахавальныя ямы. На дадзены момант археолагі раскапалі тут 21 грабніцу, па выглядзе падобную на вертыкальныя гліняныя ямы. З іх былі вынятыя вырабы з нефрыту, каменя і керамікі.

Па словах археолагаў, буйнамаштабныя могілках культур Шыман былі выяўлены ўпершыню. Знойдзеныя рэліквіі маюць вялікае значэнне для паглыбленага вывучэння культур, якія існавалі 4000 гадоў таму.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».