Вы тут

Дзень адкрытых дзвярэй пройдзе ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС


Ён адбудзецца 31 кастрычніка ў online-фармаце. Яго трансляцыя пачнецца ў 11.00 на YouTube-канале ўніверсітэта, паведамляе МНС.


У праграме — дэманстрацыя пажарнай і аварыйна-выратавальнай тэхнікі, элементаў баявой работы дзяжурнай змены, азнаямленне гасцей з вучэбна-лабараторнай базай універсітэта.

Акрамя таго, курсанты ўніверсітэта МНС раскажуць пра вучобу ў выратавальным ВНУ, а таксама ўмовах жыцця і арганізацыі свайго побыту.

Задаць свае пытанні можна ўжо зараз, патэлефанаваўшы па тэлефоне прыёмнай камісіі 8 (017) 345-33-38 або даслаўшы іх у электронным выглядзе на адрас ai@ucp.by і ў афіцыйную групу ў сацыяльнай сетцы «УКантакце».

Універсітэт грамадзянскай абароны МНС — установа вышэйшай адукацыі з 87-гадовым вопытам падрыхтоўкі спецыялістаў для выратавальных ведамстваў Беларусі, блізкага і далёкага замежжа. ВНУ з’яўляецца адукацыйным цэнтрам у сферы грамадзянскай абароны, якія забяспечвае рэалізацыю праграм падрыхтоўкі кадраў з улікам інтарэсаў розных ведамстваў краіны і суседніх дзяржаў. На 7 факультэтах, 19 кафедрах, у ад’юнктуры і дактарантуры арганізавана навучанне па адукацыйных праграмах падрыхтоўкі кадраў першай і другой прыступак вышэйшай адукацыі па 18 спецыяльнасцях. Навучанне ва ўніверсітэце праходзяць больш за 2 тысячы чалавек, у тым ліку грамадзяне замежных дзяржаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».