12 бронзавых чаек «прызямліліся» на бераг дэкаратыўнага воднага канала, які аб’ядноўвае дзве часткі «Пірса» ў адзіны комплекс. Кожная скульптура ўнікальная: у кампазіцыі, як і ў прыродзе, няма дзвюх цалкам ідэнтычных птушак. Адны чайкі размясціліся на прыродных валунах, іншыя — «уладкаваліся» на воднай роўнядзі.
Арт-набярэжная створана вядомымі беларусамі — скульптарам Канстанцінам Селіханавым і архітэктарам Юрыем Градавым. Па іх задумцы, у кожнай чайкі — свой характар і свая роля: хтосьці сядзіць адасоблена, а хтосьці трымаецца бліжэй да іншых птушак.
«Скульптуры размешчаны ў рэкрэацыйнай зоне квартала «Пірс», куды людзі прыходзяць адпачыць, набрацца сіл і энергіі, пагутарыць, атрымаць асалоду ад прыроды. Кампазіцыя «Мора побач» стварае для гэтага адпаведную аснову. Гэта месца для адасобленых назіранняў і разважанняў, ці прасторы для дыялогу, дзе можна падзяліць агульныя эмоцыі і каштоўнасці», — раскрываюць задуму аўтары.
Ганна ЗАНКАВІЧ
Зарплата плюс сацыяльны пакет.
Купіць кватэру ў іншым горадзе, не прыязджаючы ў яго.
Палаючыя берагі Сожа.
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.