Вы тут

II Міжнародная канферэнцыя «Навукова-тэхнічны прагрэс у ЖКГ» пройдзе 29-30 кастрычніка


Форум арганізаваны Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі нашай краіны. Мэта — абмеркаваць новыя тэндэнцыі ў галіне і ўкараненне перспектыўных тэхналогій. На канферэнцыі будзе разгледжаны комплекс навуковых і навукова-практычных задач, актуальных у сучасных умовах у галіне ЖКГ, якая знаходзіцца на парозе істотнай тэхналагічнай мадэрнізацыі.


Плануецца, што ўдзел у канферэнцыі возьмуць прадстаўнікі НАН Беларусі, міністэрстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама прадстаўнікі іншых міністэрстваў і ведамстваў з нашай краіны і Расійскай Федэрацыі, работнікі спецыялізаваных беларускіх і замежных арганізацый у сферы ЖКГ.

Канферэнцыя ўключае тры секцыі і чатыры круглыя сталы з выступленнямі па актуальных пытаннях інавацыйнай мадэрнізацыі тэхналогій водазабеспячэння і водаадвядзення, забеспячэння эфектыўнай ачысткі і выкарыстання сцёкавых вод, выкарыстання альтэрнатыўных крыніц энергіі, уключэння цвёрдых камунальных адходаў у гаспадарчы абарот у якасці другаснай сыравіны і памяншэння аб’ёмаў іх утварэння. У цэнтры ўвагі будуць таксама актуальныя праблемы загараднага будаўніцтва, лічбавізацыі працэсаў у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

У рамках канферэнцыі будзе арганізавана выстава інавацыйных распрацовак для сістэмы ЖКГ. Вынікі навуковых дыскусій і тэзісы дакладаў плануецца апублікаваць у выглядзе асобнага зборніка.

Даведка:

I Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Навукова-тэхнічны прагрэс у жыллёва-камунальнай гаспадарцы» прайшла ў кастрычніку мінулага года. У ёй прынялі ўдзел больш за 200 прадстаўнікоў 96 навуковых, навукова-практычных і навукова-вытворчых арганізацый, міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».