На выстаўцы «Гісторыя працягам больш за пяць стагоддзяў» можна пазнаёміцца з артэфактамі, знойдзенымі падчас археалагічных экспедыцый па Лоеўскім раёне.
Так, у 2018 годдзе археолагі даследавалі курганны могільнік у вёсцы Мохаў.
Знаходкі з курганоў — фрагменты керамікі, нож, рыбалоўны кручок, шкляныя ўпрыгажэнні — сведчаць аб тым, што пахаванне было зробленае ў Х стагоддзі.
Інвентар іншых курганоў дазваляе аднесці пахаванні да першай паловы — сярэдзіны ІХ стагоддзя. Знойдзеныя на Лоеўшчыне бронзавыя накладкі падобныя да матэрыялаў, якія трапляліся ў Гнёздаве — найбуйнейшым у Еўропе курганным могільніку перыяду фарміравання старажытнарускай дзяржаўнасці, што знаходзіцца ў Смаленскай вобласці.
Трэба сказаць, што гэты год для Музея бітвы за Днепр юбілейны. За трыццаць пяць гадоў супрацоўнікі ўстановы сабралі багата інфармацыі па гісторыі края. Невыпадкова музей уключаны ў турыстычны маршрут «Залатое кольца Гомельшчыны». Тут ладзяцца разнастайныя выстаўкі, акцыі, кінапрагляды, творчыя сустрэчы з вядомымі жыхарамі раёна.
У лясніцтвах ужо тыдзень кіпіць работа.
«Адно немагчыма без другога».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.