Вы тут

Апошняя хваля бабінага лета


Сіноптыкі падлічылі, што сярэдняя тэмпература кастрычніка сёлета будзе на 3-4 градусы вышэйшая за кліматычную норму.

У апошнія дні другога месяца восені асноўную ролю ў фарміраванні метэаралагічных умоў працягне іграць заходняя ўскраіна антыцыклону з цэнтрам над сярэдняй Волгай. У такой сітуацыі дажджоў варта чакаць па мінімуму, а вось тэмпература будзе відавочна вышэйшая за кліматычную норму, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўдзень чакаецца воблачна з праясненнямі і без ападкаў. Сітуацыя ў атмасферы істотна не зменіцца і ў сераду. Наша краіна па-ранейшаму будзе знаходзіцца на заходняй перыферыі антыцыклону з цэнтрам над сярэдняй Волгай. Чакаецца воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па паўночным захадзе магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі па краіне могуць згушчацца туманы. Вецер паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы будзе ад плюс 3 градусаў да 10 цяпла, удзень — плюс 10—17 градусаў.

Бліжэй да чацвярга атмасферны ціск пачне падаць, і з Заходняй Еўропы да тэрыторыі краіны падыдуць малаактыўныя франтальныя раздзелы. Яны прынясуць на тэрыторыю краіны вільготнае паветра. У асобных раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі туман. Уначы чакаецца ад плюс 3 да 9 цяпла, удзень — ад 10 да 16 градусаў вышэй за нуль.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, з пятніцы да нядзелі характар надвор'я істотна не зменіцца. Аднак стане менш сонца, а таму ў дзённы час стане крыху халадней. Тэмпература паветра ўначы складзе 4—9 цяпла, удзень — ад плюс 7 да плюс 12 градусаў. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах могуць згушчацца слабыя туманы. Па падліках экспертаў, кастрычнік селета стане вельмі цёплым месяцам (на 3-4 градусы цяплей звычайнага). Шчодры аказаўся гэты месяц і на ападкі — месцамі выпала нават дзве месячныя нормы дажджоў.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Апошняя хваля бабінага лета

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».