Вы тут

У Польшчы праціўнікі забароны абортаў перакрылі дарогі


У Польшчы не сціхаюць пратэсты супраць ўзмацнення жорсткасці заканадаўства ў дачыненні да абортаў, паведамляе БелТА са спасылкай на Deutsche Welle.


26 кастрычніка акцыі ахапілі, па словах арганізатараў з ліку абаронцаў правоў жанчын, каля 150 польскіх гарадоў. У Варшаве пратэстоўцы блакавалі некалькі ажыўленых скрыжаванняў. Польскія СМІ паведамляюць пра тое, што шмат хто з удзельнікаў акцый трымалі плакаты з напісанымі ў абразлівай форме патрабаваннямі да ўрада сысці ў адстаўку. Паліцыя з цяжкасцю не дапусціла сутыкнення гэтай групы з іншымі дэманстрантамі — каб не дапусціць збіванняў, паліцыя ўжыла пярцовы газ.

Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі заклікаў удзельнікаў дэманстрацый пазбягаць правакацый. «Не дазваляйце свайму гневу падштурхоўваць вас да дзеянняў, якія закранаюць нявінных людзей», — сказаў ён. Таксама Тшасковскі папрасіў дэманстрантаў насіць маскі і дыстанцыявацца, паведамляе Польскае радыё.

«Паліцыя будзе працаваць, каб нейтралізаваць наступствы пратэстаў, палегчыць рух транспарту і арганізаваць аб’язныя дарогі», — заявіў Марыюш Цярка з Галоўнага ўпраўлення паліцыі Польшчы. Ён заклікаў пратэстуючых выконваць указанні паліцыі, выконваць закон.

Па ўсёй краіне ў акцыі пратэсту прынялі ўдзел дзесяткі тысяч чалавек — у аўтамабілях, на веласіпедах або пешшу яны блакавалі рух на дарогах, паведамляе Reuters. У Кракаве пратэсты прайшлі пад лозунгам «Гэта вайна».

22 кастрычніка Канстытуцыйны суд Польшчы прызнаў антыканстытуцыйным закон, які дазваляе правядзенне аборту ў выпадку сур’ёзнай і незваротнай інваліднасці плёну або яго невылечнага захворвання. Вердыкт суда быў сустрэты першымі пратэстамі ў той жа дзень — у Варшаве выйшлі на вуліцы каля тысячы чалавек.

«Рашэнне Канстытуцыйнага суда азначае татальную забарону на аборты, таму што 98% легальных абортаў у Польшчы праводзіцца з-за парокаў развіцця плоду», — заявіла кіраўнік польскай няўрадавай арганізацыі «Федэрацыя жанчын і планавання сям’і» Крысціна Кацпура.

Рашэнне суда вітаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, а таксама вышэйшыя іерархі мясцовай каталіцкай царквы.

Заканадаўства ў дачыненні да абортаў у Польшчы — адно з самых жорсткіх. Перапыніць цяжарнасць дазваляецца толькі ў нешматлікіх выпадках, напрыклад, калі існуе непасрэдная пагроза жыццю самой жанчыны або калі цяжарнасць наступіла ў выніку згвалтавання або інцэста.

Прэв’ю: Reuters

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.