Вы тут

Мужчына арандаваў каршэрынгавыя аўтамабілі, каб выкрасці наборы інструментаў і запасныя колы


Ленінскім (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 34-гадовага жыхара Мінскага раёна, які арандаваў каршэрынгавыя аўтамабілі, каб выкрасці наборы інструментаў і запасныя колы. Пра гэта паведамілі на сайце СК.


У ліпені гэтага года ў праваахоўныя органы звярнуліся прадстаўнікі службы па прадастаўленні аўтамабіляў у арэнду. У заявах яны паведамілі, што на працягу некалькіх тыдняў з сямі аўтамабіляў выкрадзеныя наборы інструментаў і запасныя колы.

У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі міліцыі устаноўлены і затрыманы падазраваны ў здзяйсненні злачынства. Ім аказаўся непрацуючы 34-гадовы жыхар Мінскага раёна.

Падчас расследавання крымінальнай справы ўстаноўлена, што ў пачатку ліпеня мужчына, выкарыстоўваючы персанальныя дадзеныя сваёй сястры, скарыстаўся паслугамі па арэндзе аўтамабіляў. З яго слоў, асноўнай мэтай была не паездка на аўтамабілі, а выкраданне маёмасці, якая захоўваецца ўнутры. На працягу некалькіх тыдняў мужчына з дапамогай спецыялізаванага прыкладання арандаваў аўтамабілі і здзяйсняў крадзяжы. Ва ўсіх выпадках прадметы супрацьпраўнага замаху былі аднолькавымі — запасное кола і набор інструментаў.

Усяго зафіксавана сем эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці. Агульная сума выкрадзенага склала больш за чатыры тысячы рублёў. Усю маёмасць ён паспеў прадаць свайму знаёмаму за сімвалічны кошт.

Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваны па ч. 2 арт. 205 (крадзеж, учынены паўторна) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.