Вы тут

«Гомсельмаш» паспяхова выпрабаваў новы кормаўборачны камбайн


Адзін з найбуйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі — «Гомсельмаш» — паспяхова выпрабаваў новы кормаўборачны камбайн. Сёлета навінку — кормаўборачны камбайн FS 450 — шырокай публіцы прадставілі на выставе «Белагра». Яго выпрабаванне прайшло на ўборцы кукурузы поўнай воскавай спеласці.


— Камбайн FS 450 выдатна спраўляецца з эфектыўнай корманарыхтоўкай з высокаякасным драбненнем у самых складаных умовах, — паведамляецца на афіцыйным сайце ААТ «Гомсельмаш».

Навінка абсталявана рухавіком Volvo Penta магутнасцю 450 к. с. Ёмістасць паліўнага бака мадэлі — 750 л. Транспартная хуткасць камбайна складае 30 км/г і дазваляе скарачаць часавыя выдаткі камбайнера пры перагонах. Камбайн FS 450 мае прасторную сучасную кабіну з выдатным аглядам. Яна абсталявана ўсім неабходным для камфортнай працы камбайнера. Ёсць і магутная электраасвятляльныя сістэма для работы ноччу.

— Новая мадэль прадугледжвае шэраг опцый, якія дапамогуць павысіць эфектыўнасць корманарыхтоўкі: аўтакіраванне, выдалены маніторынг, відэаназіранне, поўны прывад, аўтаматызаваная цэнтралізаваная сістэма змазкі, сістэма пажаратушэння, вызначэнне параметраў нарыхтаванага корму, — адзначаюць на прадпрыемстве.

Новы камбайн укамплектаваны складанай жаткай шырынёй захопу 4,5 метра для грубасцяблявых культур, адмысловым падборшчыкам і жаткай для траў шырынёй захопу 5 метраў.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота: Гомсельмаш

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.