Вы тут

У Расіі сітуацыя з COVID-19 можа стабілізавацца ў снежні


Сітуацыя з каранавіруснай інфекцыяй у Расіі можа стабілізавацца ў першай дэкадзе снежня. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на намесніка дырэктара па навуковай рабоце ЦНДІ эпідэміялогіі Расспажыўнагляду Аляксандра Гарэлава.


«Цяпер мы знаходзімся ў фазе росту. Па законах эпідэміялогіі ён прадаўжаецца сярэднім 2-2,5 інкубацыйнага перыяду па 14 дзён. Такім чынам, перыяд, калі можна гаварыць аб якой-небудзь стабілізацыі, — гэта першая дэкада снежня», — сказаў Аляксандр Гарэлаў.

Ён растлумачыў, што паколькі Масква раней уключылася ў эпідэмічны працэс, то выхад з яго адбудзецца хутчэй, чым у рэгіёнах, дзе рост колькасці хворых пачаўся пазней. Эксперт лічыць, што ў доўгатэрміновай перспектыве прыйсці да нуля выяўляемых у дзень выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй магчыма. «Але мы абсалютна дакладна ведаем, што на сёння перахварэлі менш за 1 працэнт на планеце Зямля, у тым ліку і ў Расіі. Калі перахварэе 30 працэнтаў, тэмпы прыросту запаволяцца, а пасля 60-70 працэнтаў імуннай праслойкі калектыўнага імунітэту мы выйдзем на сітуацыю, калі вірус пяройдзе ў сезонны, тады і сітуацыя будзе больш прадказальная. Паўтараюся, што хутчэй дасягнуць гэтых тэрмінаў нам дапаможа вакцынацыя», — сказаў ён.

26 кастрычніка ў аператыўным штабе па барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй паведамілі, што ў Расіі выявілі 17 347 інфіцыраваных за суткі, што з’яўляецца максімумам з пачатку пандэміі. Колькасць смярцей за суткі павялічылася на 219.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.