Вы тут

Гандбольны клуб «Мяшкоў Брэст» сышоў на каранцін


У канцы мінулага тыдня ў некалькіх гандбалістаў БГК «Мяшкоў Брэст» тэсты на каранавірус далі станоўчы вынік, паведамляе афіцыйны сайт клуба. Адзначаецца, што клуб строга падыходзіць да антыкавідных мераў засцярогі і з павагай ставіцца да здароўя гульцоў, трэнераў і персаналу. Таму было прынята рашэнне скарыстацца паўзай у чэмпіянаце Беларусі і Лізе чэмпіёнаў і сысці на каранцін.


У бліжэйшы тыдзень спартсмены будуць працаваць самастойна ў хатніх умовах пад дыстанцыйным кантролем трэнера па фізпадрыхтоўцы. У кожнага з ігракоў ёсць план індывідуальных заняткаў і спецыяльныя фітнес-трэкеры, якія дазваляюць маніторыць іх актыўнасць у анлайн-рэжыме. Гэта дапаможа захаваць аптымальную форму да моманту вяртання да камандных трэніровак.

Наступныя матчы ў БГК запланаваны на сярэдзіну лістапада: 14-га мяшкоўцы прымуць «Кронан», а 18-га сустрэнуцца ў гасцях з «Фленсбургам».

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.