Вы тут

Дзіцячы міжнародны фестываль «Творчасць без межаў» пройдзе ў Мінску на восеньскіх канікулах


VI Міжнародны фестываль-конкурс «Творчасць без межаў» адбудзецца з 2 па 6 лістапада ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі ў Доме-прэсы распавёў намеснік дырэктара установы Дзмітрый Хаванскі, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».


— Упершыню фэст пройдзе ў дзвюх формах: дзённай і дыстанцыйнай, — адзначыў Дзмітрый Хаванскі. — У ім возьмуць удзел больш за 4 тыс. таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак з Расіі, Казахстана, Азербайджана, Малдовы, Італіі, Украіны і ўсіх куткоў Беларусі.

Для ўдзелу ў фестывалі-конкурсе пададзена 930 заявак. Ён пройдзе па пяці намінацыях: харэаграфія, вакал, інструментальная, мастацкая творчасць, тэатр моды.

— Прыемна, што з кожным годам цікавасць да фестывалю расце, — падкрэсліў дырэктар. — Хлопцы з усяго свету хочуць прыняць у ім удзел. Гэта сведчыць аб тым, што творчасць не мае перашкодаў і межаў.

Прэв’ю: МН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?