Вы тут

Ваенныя Беларусі і Расіі зацвердзілі план супрацоўніцтва на наступны год


Пад старшынствам міністра абароны Беларусі генерал-маёра Віктара Хрэніна прайшло пасяджэнне сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі. Мерапрыемства было праведзена ў фармаце відэаканферэнцыі. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны.


У беларускай частцы пасяджэння сумеснай калегіі, якая праводзілася ў Цэнтры стратэгічнага кіравання Генеральнага штаба Узброеных Сіл, прынялі ўдзел дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, прадстаўнікі Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, апарату аташэ Расіі, а таксама эксперты ад Мінабароны.

Асноўнай мэтай пасяджэння была арганізацыя практычнай работы па стварэнні і ўмацаванні неабходнага сумеснага ваеннага патэнцыялу з мэтай процідзеяння выклікам і пагрозам ваеннага характару, накіраваных супраць Саюзнай дзяржавы.

У ходзе пасяджэння падведзены вынікі дзейнасці абаронных ведамстваў за мінулы перыяд, выканання мерапрыемстваў па забеспячэнні ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы, разгледжаны вынікі сумеснай работы генеральных штабоў па планаванні прымянення рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі ў адпаведнасці са змяненнямі ў ваенна-палітычнай сітуацыі і прагноз яе развіцця да 2025 года.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі асноўныя пытанні, якія датычацца арганізацыі і правядзення сумеснага стратэгічнага вучэння Узброеных Сіл Беларусі і Расіі «Захад-2021», якое стане галоўным мерапрыемствам сумеснай падрыхтоўкі органаў ваеннага кіравання і войскаў у наступным годзе і забяспечыць далейшае ўдасканаленне дзеючай сістэмы забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы.

Важным момантам чарговага пасяджэння калегіі стала падпісанне шэрага дакументаў, накіраваных на далейшае развіццё і паглыбленне ваеннага супрацоўніцтва Расіі і Беларусі, удасканаленне аб’яднаных ваенных сістэм.

Зацверджана задума сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі «Захад-2021», план двухбаковага супрацоўніцтва на 2021 год, план работы сумеснай калегіі на наступны год, падпісаны пастановы аб правядзенні сумесных спецыяльных вучэнняў пры падрыхтоўцы да сумеснага стратэгічнага вучэння, аб сумеснай рабоце па процідзеянні спробам фальсіфікацыі прычын, вынікаў і спадчыны Другой сусветнай вайны і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў, аб сумеснай ахове знешняй граніцы Саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы ў рамках Адзінай рэгіянальнай сістэмы ППА.

Пасяджэнне сумеснай калегіі прайшло ў абстаноўцы поўнага ўзаемаразумення. Міністры абароны выказалі ўпэўненасць, што выкананне прынятых рашэнняў будзе садзейнічаць далейшаму паглыбленню ўзаемадзеяння ваенных ведамстваў дзвюх краін і ўмацаванню абараназдольнасці Саюзнай дзяржавы.

У рамках мерапрыемства адбылася рабочая сустрэча міністра абароны Беларусі з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы, у час якой абмяркоўваўся шэраг пытанняў, звязаных з рэалізацыяй праграм Саюзнай дзяржавы ў ваеннай сферы.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Неабходна будзе сканцэнтраваць намаганні на рабоце.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Беларусы былі і будуць адным народам

Аляксандр Лукашэнка: Беларусы былі і будуць адным народам

Прэзідэнцкі прыём праходзіць у Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа».

Грамадства

Прынцып Інэсы Караткевіч: цаніць кожную хвіліну

Прынцып Інэсы Караткевіч: цаніць кожную хвіліну

«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»