Вы тут

Разбурэнне чацвёртай сцяны


На завяршэнне Х тэатральнага форуму «ТЭАРТ» гледачам зрабiлi падарунак ад Брэсцкага тэатра драмы — спектакль «Мяшчанскае вяселле» па п'есе Бертальда Брэхта. Неверагоднае вiдовiшча, гратэск, бурлеск, клаўнада — i адначасова падстава для глыбокага роздуму, калi пошлыя жартачкi перасягаюць тую мяжу, за якой пачынаецца рэальны боль.


Чула меркаванне, што Бертальд Брэхт быў бы задаволены гэтай пастаноўкай рэжысёра Iгара Казакова. Вострая сацыяльная сатыра, туга па шчырасцi, тэма хатняга гвалту... Разбурэнне «чацвёртай сцяны», пра якое казаў Брэхт, — глядач робiцца як бы ўдзельнiкам спектакля, запрошаным на вяселле госцем. Перад намi адначасова i Германiя часоў цылiндраў i крыналiнаў, i сучасны свет «постсаўка», згадкi пра памерлага Гейнэ спалучаюцца з сучасным рускiм шансонам... Фасад мяшчанскага дабрабыту i добрапрыстойнасцi разбураецца, як самаробная мэбля, з герояў звальваюцца маскi, i цi можа быць шчасце ў свеце, дзе нiхто адзiн аднаго не любiць, нават у сям'i? Выдатная работа мастака-пастаноўшчыка Мiхала Лашыцкага, неверагодная iгра артыстаў, эквiлiбрыстыка на мяжы пошласцi i густу... Сто гадоў прайшло з таго часу, як малады Бертальд Брэхт напiсаў сваё «Мяшчанскае вяселле», i сёння ў новай, таленавiтай i дзёрзкай, iнтэрпрэтацыi яно зноў змушае гледача задумацца на вечныя тэмы. Тое, што робiцца дзеля бачнасцi, для таго, каб адпавядаць чыiмсьцi чаканням, непазбежна скончыцца катастрофай для асобы. Рогат, якi суправаджае спектакль, змяняецца трывожным, балючым маўчаннем у фiнале. I затым — гучнымi воплескамi ўдзячнага, уражанага гледача. Фотаiмгненнi, якiя дапамогуць вам адчуць атмасферу дзейства, злавiў Ян Хведчын.

Людмiла РУБЛЕЎСКАЯ

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

«Верхавіна лета» прайшла, і ўжо мала хто памятае, што першая дэкада чэрвеня была халаднаватай і з замаразкамі.

Грамадства

Усё што трэба ведаць пра пляжны сезон

Усё што трэба ведаць пра пляжны сезон

У апошнія тыдні на краіну абрынулася небывалая спякота... 

Калейдаскоп

Чым апырскаць памідоры ад фітафторы, калі на іх ужо завязі і кветкі

Чым апырскаць памідоры ад фітафторы, калі на іх ужо завязі і кветкі

Як і любую іншую хваробу, фітафтароз лягчэй папярэдзіць, чым лячыць.

Культура

Беразіно: цэнтр на шляху «з вараг у грэкі»

Беразіно: цэнтр на шляху «з вараг у грэкі»

Радзімазнаўства. Адрасы пісьменства. Сумесны праект Мінаблвыканкама і «Звязды».