Вы тут

Перапрафiлявалiся своечасова. Дзе лечаць пацыентаў з COVID-19?


Сёння ў краiне перапрафiлявана дастаткова бальнiц для таго, каб забяспечыць медыцынскай дапамогай пацыентаў з COVID-19, паведамляе Мiнiстэрства аховы здароўя.


За апошнiя некалькi месяцаў значна палепшылася сiтуацыя з забеспячэннем кiслароднымi пунктамi — у наяўнасцi 2 тыс. 184 апараты штучнай вентыляцыi лёгкiх, больш за 1 тыс. 500 наркозна-дыхальных апаратаў, 9 тыс. 688 пунктаў падключэння кiслароду, 3 тыс. 75 дазатараў кiслародна-паветранай сумесi, 433 кiслародныя канцэнтратары. Установы забяспечаны лекамi для аказання меддапамогi i сродкамi iндывiдуальнай аховы. Iх запас дазваляе забяспечыць работу арганiзацый аховы здароўя на працягу больш чым двух месяцаў.

Падчас цяперашняга эпiдэмiчнага ўздыму прынята рашэнне не закрываць усе бальнiцы i ўсе аддзяленнi, а частку з iх пакiнуць для аказання звычайнай планавай, высокатэхналагiчнай i спецыялiзаванай дапамогi.

Сёння ў Мiнску працуюць 88 арганiзацый аховы здароўя, з iх 26 бальнiчных. Агульная колькасць ложкаў у стацыянарах сталiцы складае 10 тыс. 115, для дзяцей — 2 тыс. 15. З 23 кастрычнiка перапрафiлявана для лячэння пацыентаў з пнеўманiяй i COVID-19 2-я гарадская клiнiчная бальнiца. У перыяд уздыму захваральнасцi COVID-19 пацыентаў прымаюць iнфекцыйная клiнiчная бальнiца Мiнска i дзiцячая iнфекцыйная клiнiчная бальнiца.

Акрамя таго, пацыентаў з COVID-19 шпiталiзуюць у 3-ю гарадскую бальнiцу iмя Клумава (тэрапеўтычны корпус), 4-ю бальнiцу (тэрапеўтычны корпус, частка хiрургiчнага корпуса i нефралагiчнае аддзяленне), 5-ю бальнiцу (неўралагiчны корпус i корпус № 1) i 6-ю гарадскую бальнiцу (тэрапеўтычны корпус), у РНПЦ пульманалогii i фтызiятрыi i Рэспублiканскi клiнiчны шпiталь iнвалiдаў ВАВ iмя П. М. Машэрава.

У Гомельскай вобласцi перапрафiлявана 2 тыс. 560 ложкаў. Пацыентаў з COVID-19 шпiталiзуюць у Гомельскую абласную iнфекцыйную бальнiцу, абласны туберкулёзны шпiталь, гомельскiя гарадскiя клiнiчныя бальнiцы — № 1, № 2, № 4, бальнiцу хуткай медыцынскай дапамогi, а таксама ў абласны клiнiчны шпiталь IАВ, а таксама цэнтральныя раённыя бальнiцы.

У Вiцебскай вобласцi перапрафiлявана ў iнфекцыйныя 1 тыс. 487 ложкаў. У Вiцебску пацыентаў з COVID-19 прымаюць Вiцебская абласная iнфекцыйная бальнiца, гарадская бальнiца хуткай медыцынскай дапамогi, гарадская цэнтральная бальнiца, абласны скурвендыспансер, таксама задзейнiчаны нефралагiчны корпус Вiцебскай абласной клiнiчнай бальнiцы.

У Полацку пацыентаў з COVID-19 прымае гарадская бальнiца, у Наваполацку — цэнтральная гарадская бальнiца (iнфекцыйнае аддзяленне) i скурна-венералагiчны дыспансер. У Оршы — гарадская бальнiца № 3 i пульманалагiчнае аддзяленне бальнiцы iмя Сямашкi.

У Магiлёўскай вобласцi на 22 кастрычнiка перапрафiляваны для аказання медыцынскай дапамогi пацыентам з «ковідам» i пнеўманiяй 1 тыс. 751 ложак. Пацыентаў з COVID-19 шпiталiзуюць у Магiлёўскi абласны супрацьтуберкулёзны дыспансер, iнфекцыйную бальнiцу, гарадскую бальнiцу хуткай медыцынскай дапамогi, Магiлёўскую бальнiцу № 1, Бабруйскую цэнтральную бальнiцу, Магiлёўскi абласны скурна-венералагiчны дыспансер, Магiлёўскую абласную дзiцячую бальнiцу.

У Гродзенскай вобласцi перапрафiляваны на работу з каранавiруснымi хворымi 2 тыс. 200 ложкаў. У Гродне гэта абласная iнфекцыйная бальнiца, гарадскiя бальнiцы № 2 i № 3, Гродзенская абласная бальнiца медрэабiлiтацыi, Гродзенскi абласны клiнiчны цэнтр фтызiятрыi i Гродзенская ўнiверсiтэцкая клiнiка.

У стацыянарах Мiнскай вобласцi для хворых на COVID-19 дзейнiчае 1 тыс. 762 ложкi. Жыхары вобласцi шпiталiзуюцца ў Мiнскi абласны супрацьтуберкулёзны дыспансер, Барысаўскую бальнiцу № 2, Жодзiнскую гарадскую цэнтральную бальнiцу. А таксама ў цэнтральныя раённыя бальнiцы Маладзечна, Мар'iнай Горкi, Слуцка, Стоўбцаў, Салiгорска.

У Брэсцкай вобласцi перапрафiляваны для работы з COVID-19 1 тыс. 867 ложкаў. Жыхары Брэста з цяжкiм цячэннем COVID-19 шпiталiзуюцца ў Брэсцкую цэнтральную гарадскую бальнiцу i iнфекцыйнае аддзяленне Брэсцкай абласной клiнiчнай бальнiцы. Жыхары вобласцi шпiталiзуюцца ў Баранавiцкую гарадскую бальнiцу, у Баранавiцкую гарадскую бальнiцу № 2. Таксама для пацыентаў з COVID-19 перапрафiляваны частка ложкаў Пiнскай цэнтральнай гарадской бальнiцы, а таксама цэнтральныя раённыя бальнiцы Iвацэвiч, Кобрына, Лунiнца, Столiна i Бярозы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».