Вы тут

Рагачук: У Брэсце — імклівы рост захваральнасцi на каранавiрус i пнеўманiю


У Брэсце назiраецца рост захваральнасцi на каранавiрусную iнфекцыю i пнеўманiю. Пра гэта ў сваiм тэлеграм-канале паведамiў падпiсчыкам старшыня гарвыканкама Аляксандр РАГАЧУК.


— Па цяжкасцi цячэння хваробы гэта хваля нашмат горшая, — канстатуе мэр. — У бальнiцу трапляе больш пацыентаў пажылога ўзросту з цяжкiмi спадарожнымi захворваннямi. Толькi за мiнулыя суткi былi шпiталiзаваны 92 пацыенты з дыягназам «пнеўманiя».

У Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальнiцы пад iнфекцыйныя шпiталi перапрафiляваны 12 аддзяленняў з 14 — напрыклад, два тыднi таму было шэсць такiх аддзяленняў.

У сваiм паведамленнi кiраўнiк горада настойлiва рэкамендуе абмежаваць наведванне месцаў масавага збору людзей, не выязджаць за межы рэгiёна. Пры наведваннi магазiнаў, аптэк, iншых месцаў агульнага карыстання ў грамадскiм транспарце абавязкова трэба выкарыстоўваць маскi i антысептыкі, захоўваць дыстанцыю. Важна абмежаваць кантакты i звесцi да мiнiмуму адхiленне ад жыццёва неабходных маршрутаў.

Святлана ЯСКЕВIЧ

Загаловак у газеце: Расце захваральнасць на пнеўманiю

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.