Вы тут

СК: У Мазыры ў будынак ДАІ кінулі бутэльку з запальнай вадкасцю


Сёння прыкладна ў 3:30 хвілін у Мазыры невядомы мужчына падышоў з тыльнага боку да адміністрацыйнага будынка ДАІ Мазырскага РАУС, разбіў шкло акна на першым паверсе і кінуў унутр памяшкання бутэльку з запальнай вадкасцю. Адбылося ўзгаранне, якое атрымалася лакалізаваць у межах аднаго службовага пакоя. Пацярпелых няма, сцвярджае telegram-канал СК.


На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, адбіраюцца прадметы і аб'екты, якія могуць мець дачыненне да інцыдэнту. Вывучаюцца запісы камер відэаназірання, усталяваныя на бліжэйшых будынках.

Праводзяцца следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўсталяванне асобы, датычнай да здзяйснення злачынства. Працу на месцы здарэння каардынуе начальнік УСК па Гомельскай вобласці Сяргей Удовікаў.

Мазырскім РАСК заведзена крымінальная справа па ч.3 арт.339 (асабліва злоснае хуліганства) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Фота СК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».