ЛІМБ — X


З пачатку крытычнага шоу ЛІМБ прайшоў без месяца год, на працягу якога пабачыла свет 9 эпізодаў з россыпам балючых пуг і невялікай жменькай пернікавых крошак. Праект атрымліваўся тым болей неадназначным, чым болей па-мастацку сумнага даводзілася чытаць. І ЛІМБ знаходзіў свае водгукі: ад падзяк простых чытачоў да крыкаў узрушаных адрасатаў маіх крытычных бізуноў, з заклікамі да сумлення і просьбамі паспачуваць ім. Асобныя рэакцыі захаваліся ў маім сэрцы безнадзейна салодкім успамінам.


Але ўсё гэта падыходзіць да свайго грандфіналу. Ці калі і не да гранд-, то хаця б да асэнсава­ нага паўнакроўнага пастскрып­ туму, дзе знойдзецца месца для ўсіх неабходных адказаў. Такім чынам, ЛІМБ у гэтым нума­ ры канчаткова прыпыняе сваю дзейнасць.

У некаторай ступені я з са­ мага пачатку разумеў, што не так шмат сэнсу ў тым, каб заклікаць аўтараў да дыялогу з дапамогай інструментаў крытычнага інстытута, бо, папершае, гэта не самыя працоўныя інструменты ў беларускім літпрацэсе, а па-другое, наогул рэпутацыйныя інстытуты працуюць ці не горш за крытычныя, а значыць, нават калі давядзецца граміць якога-небудзь літаратара хоць на ЛІМБ — X цэнтральным тэлебачанні, рэзананснага чытацкага адтоку не адбудзецца. А ў кантэксце таго, як хутка каляровае кіно нашых дзён вяртаецца назад у чорна-белае, перамена маіх поглядаў з  кампрамісна-дзелавых назад да ваяўніча-максімалісцкіх выглядае чымсьці цалкам свядомым і сугучным часу. Арыгінальная мая пазіцыя адносна надта кепскіх аўтараў (іх асобных твораў і кніг) адлюстроўвалася ў поўным замоўчванні і адмаўленні існавання, так будзе і надалей, але сёння, у рамках выніковых працэсаў, загучаць фінальныя акорды ў адрас усяго, што прайшло праз праект за гэты год: як добрага, так і кепскага.

 На працягу ўсяго часу выхаду гэтае шоу трымала ў сабе бомбу запаволенага дзеяння, для дэтанацыі якой хапала і  некалькіх эпізодаў гэтай рубрыкі, таму вымушаная смерць стане не прадвеснікам вялікай цішыні, а ўспышкай на канаціку кнота. Напрыканцы сваёй вучобы на журфаку напісаў дыплом, у якім (у тым ліку) аналізаваў крытычную дзей­ насць на старонках беларускай культасвет- і літперыёдыкі, ад­ значаў жанравую прыналеж­ насць і  ўвогуле даваў ацэнку таму, дзе ўсё гэта замешваецца ў найбольш прыстойных пра­ порцыях і найбольш якасна. Няцяжка здагадацца, што маім статыстычна-аналітычным фа- варытам аказаўся менавіта «ЛіМ» з яго найбольшым пра­ цэнтам тых рэцэнзій, у якіх кнігі не заліваюцца калегіяль­ ным ялеем і сяброўскай пата­ кай, а адхопліваюць якую коль­ касць заслужаных зубатычын. Таму прыйшоў у «ЛіМ», дзе прадстаўлены пераважна ў раз­ дзеле крытыкі, з аднаго боку, каб падхапіць гарачы крытыч­ ны сцяг і несці яго надалей, а з другога боку, каб па-шпіён­ ску ўкараніцца ў самым сэрцы аб’екта сваіх даследаванняў і, уласна кажучы, працягваць гэ­ тыя самыя даследаванні ўжо ў палявых умовах.

«Банальнасць» — гэта слова, якое настолькі моцна засела ва ўсялякіх побытавых кант­ экстах, што яго цяжка выка­ рыстоўваць у нейкіх сур’ёзных літкрытычных мэтах. Таму трэ­ ба дадаць пэўную колькасць славеснай цэглы і трансфарма­ ваць зыходнае паняцце ў не­ шта больш грузнае і жахлівае, кшталту «інстытуалізаванай другаснасці» ці «інерцыйнага некрапісьма». Істотная колькасць паэтаў, якія апошнім часам друкуюцца ў  «ЛіМе», існуе ў штучна створаным фізічным і  моўным космасе, дзе, быццам па той бок летаргічнага сну, бадзяюцца аскепкі прывідаў мінулых стагоддзяў, якія часам сфранкенштэньваюцца ў  пуставочых хімер з тварамі дабрадушных бабулек і дзядулек. Звычайна напісаць кепскі верлібр нашмат прасцей, чым кепскі сілабатанічны верш (катанне на скейтбордзе — справа ўсё  ж больш траўматычная за хаду пешшу з мыліцамі), але, за выключэннем літаральна аднаго ці двух аўтараў, усе верлібрысты, якіх друкуе наша газета, паказваюць на некалькі галоў вышэйшы за сілабатонікаў мастацкі ўзровень. Мяркую, што справа тут у маргіналізаванасці свабодных паэтычных форм, якая вядзе да таго, што паэты звяртаюцца да іх культурна падрыхтаванымі і  пры адсутнасці традыцыяналісцкай закаснеласці мыслення.

Ладзіць нікому не патрэбныя спантанныя каранацыі — кры­ ху не мой стыль, але ў якасці часткі гэтага выніковага івенту ўсё ж дазволю сабе адзначыць тройку самых-самых паэтаў, чые падборкі былі надрукава­ ны паміж кастрычнікам 2019-га і чэрвенем 2020-га. Першага лімбаўскага Букера атрымлі­ вае Таццяна Нядбай (№  9, ад 06.03.20) за «хістанне непахіс­ ных канонаў сучбеллітнай сілабатонікі і цеплыню адчужэння ў зносінах між дзецьмі і бацькамі». Другі лімбаўскі Букер адыходзіць да Валярыны Куставай (№ 14, ад 10.04.20) за «страфічнае рознагалоссе, і сінтаксічны паралелізм, і афарыстычную рэфрэннасць, і любоў да злучнікаў». Нарэшце, трэці ЛІМБукер забірае Міхал Бараноўскі (№  19, ад 22.05.20) за «адлюстраванне лімбічнай прыроды беларускай нацыі і парадаксальнасць яе мартальна-вітальных акцэнтаў». Факультатыўна, па-за межамі дзявяткі лімбаўскіх выпускаў, хацеў бы дадаць у спіс сваіх лаўрэатаў і падборку Вольгі Гапеевай (№ 26, ад 17.07.20), да якой, на жаль, у рамках праекта звярнуцца не паспеў. У яе ўваходзяць адны з найлепшых вершаў, якія склалі яе апошнюю на дадзены момант кнігу «словы якія са мной адбыліся»: у гэтай падборцы Вольга дэманструе тую тонкасць філалагічнадэміургічнага светаадчування, за якую маглі палюбіцца яе мінулыя паэтычныя кнігі.

Не магу дакладна сказаць: ці то поспехам, ці то правалам атрымаўся ЛІМБ, бо ніякіх дакладных задач перад ім і не стаяла. Толькі невымоўная прага да літаратурнай апаланічнасці праз крытычнае дыянісійства. На тым Ліга Іранічнага Местачковага Багаборніцтва аб’яўляецца адзінай і непаўторнай. І акрамя гэтага назаўсёды закрытай. Дзякуй усім за ўдзел!

Данііл ЛЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».