Вы тут

У Берліне можна танна зняць ванны пакой для жылля, але ёсць адна ўмова


У Берліне гаспадары кватэры за 100 еўра за тыдзень здаюць ванны пакой, сумешчаны з туалетам.


Як піша Sick Chirpse, для таго, каб скарыстацца гэтай прапановай, прыйдзецца змірыцца з некаторымі ўмовамі.

Адзначаецца, што ў ванным пакоі дазволена рабіць усё, што заўгодна, — курыць, адпачываць з сябрамі, займацца музыкай (асобна падкрэсліваецца, што там добрая акустыка і вентыляцыя). Аднак, з 6:30 да 8 раніцы прыйдзецца перамяшчацца ў кватэру, бо ў ванне будуць мыцца арэндадаўцы.

«У гэты час вы зможаце адпачыць на велізарнай канапе, паспаць ці пагуляць з нашым трохногім сабачкам Джодзі. Ён з радасцю „аздобіць“ вашую раніцу», — пішуць гаспадары кватэры.

Яны ўпэўненыя, што арэнда ваннага выгадная і з эканамічнага пункту гледжання, бо ў іх раёне за арэнду пакоя просяць 400-500 еўра за тыдзень. Таксама ў ванным досыць месца, каб жыць з кімсьці. Напрыклад, мінулы арандатар два месяцы пражыў там са сваёй дзяўчынай.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.