Вы тут

Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаецца з 1 лістапада на 0,8%


Бюджэт пражытачнага мінімуму вырасце ў Беларусі з 1 лістапада і складзе 258,11 рублёў. Ён будзе дзейнічаць да канца студзеня 2021 года, піша БЕЛТА.

Фота: sb.by

Пастановай Мінпрацы і сацабароны ад 23 кастрычніка 2020 года № 95 на перыяд з 1 лістапада па 31 студзеня 2021 года зацверджаны памеры бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах.

БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры 258,11 рублёў, гэта на 0,8% вышэй за нарматыў, які дзейнічаў з 1 жніўня па 31 кастрычніка гэтага года.

Памеры бюджэту пражытачнага мінімуму па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у цэнах верасня наступныя: працаздольнае насельніцтва — 285,68 рублёў, пенсіянеры — 195,15 рублёў, студэнты — 248,06 рублёў, дзеці ва ўзросце да трох гадоў — 165,18 рублёў, дзеці ад 3 да 6 гадоў — 228,85 рублёў, дзеці ад 6 да 18 гадоў — 278,16 рублёў.

У сувязі з ростам БПМ зменяцца таксама ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны ўсякага роду надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца ад памеру БПМ. Тут можна назваць памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльныя пенсіі, даплаты пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, дапамогі па догляду інваліда I групы або за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, надбаўкі і павышэнні да пенсій, якія прадугледжаны для асобных катэгорый пенсіянераў. Дадзеныя выплаты таксама павялічацца на 0,8%.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.