Вы тут

Шматдзетныя маці і бацькі дзяцей-інвалідаў атрымаюць дадатковую сацыяльную абарону


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у другім чытанні прынялі законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях пенсійнага забеспячэння і дзяржаўнага сацыяльнага страхавання»


«Дадзены законапраект аб’ядноўвае тры праекты законаў, два з якіх былі ўнесены на вясновую сесію і прыняты ў першым чытанні, і трэці паступіў у Палату прадстаўнікоў у жніўні з Савета Міністраў Беларусі, — паведаміў журналістам Дэпутат Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Павел Сільчонак. — Дакументам прадугледжваецца сацыяльная абарона і правы шэрагу грамадзян, у першую чаргу шматдзетных сем’яў, грамадзян з інваліднасцю і сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, таксама закранае занятых у сферы аграэкатурызму, рамеснікаў і шэраг іншых катэгорый грамадзян».

Размова не толькі пра магчымасць назапашваць пенсію індывідуальным прадпрымальнікам, але і пра права не плаціць страхавы ўнёсак у перыяд, калі працоўная дзейнасць па пэўных прычынах не вядзецца, удакладніў парламентарый.

Для мацярок, якія выхоўваюць чацвярых і больш дзяцей, а таксама мацярок або бацькоў дзяцей-інвалідаў, прапануецца скараціць працоўны стаж для налічэння працоўнай пенсіі. Акрамя таго, павялічваецца пенсійная надбаўка сацыяльнай пенсіі для мацярок або бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, працоўны стаж якіх перавышае 20 гадоў.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».